Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 19:28

Лукашэнка: ломкі існуючай у Беларусі палітычнай сістэмы не будзе

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе заявіў, што ломкі існуючай у Беларусі палітычнай сістэмы не будзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку кіраўніка дзяржавы, важнейшыя ўмовы для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны - палітычная стабільнасць, спакой у грамадстве, забеспячэнне непарушнасці граніц і бяспекі людзей. "Менавіта гэтаму прызначаны служыць наша ўнутраная і знешняя палітыка", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў: "Ніякай ломкі існуючай у нас палітычнай сістэмы не будзе. Як я ўжо неаднаразова гаварыў, ліміт рэвалюцый і катастроф народ вычарпаў у мінулым стагоддзі. А цяпер ён хоча жыць у міры і дастатку, ствараючы, а не разбураючы свой дабрабыт і дабрабыт сваёй маладой і суверэннай дзяржавы".

"Калі нехта спадзяецца пахіснуць нашу стабільнасць у перыяд такой важнай палітычнай кампаніі, як парламенцкія выбары, то гэтыя спробы трэба пакінуць убаку", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, у краіне надаецца вялікае значэнне таму, якім будзе новы дэпутацкі корпус, каму народ акажа давер. "Не сумняваюся: народ выбера самых дастойных", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі