Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лістапада 2017, 17:33

Лукашэнка лічыць неабходным стварыць уласнае канструктарскае бюро на базе "БелДжы"

17 лістапада, Барысаўскі раён /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. На базе новага завода СЗАТ "БелДжы" неабходна стварыць уласнае канструктарскае бюро. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з калектывам прадпрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба ствараць сваё канструктарскае бюро. Так, цяпер нам дапамаглі спецыялісты, прыехаўшы са Швецыі, з іншых краін. Але трэба мець сваіх людзей. На першым этапе трэба 10-13 чалавек мець, якія звяжуцца з нашымі канструктарамі з МАЗа, БелАЗа і будуць паціху набываць вопыт, каб мы маглі самі з нуля распрацоўваць дызайн і ствараць аўтамабілі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларуска-кітайскае СЗАТ "БелДжы", якое выпускае легкавыя аўтамабілі пад маркай Geely, было створана ў 2011 годзе. У лютым 2013-га на прадпрыемстве быў сабраны першы аўтамабіль.

У канцы сакавіка 2015 года пачалося будаўніцтва завода дробнавузлавой зборкі камплектаў аўтамабіля поўнага цыкла, урачыстае адкрыццё якога адбылося сёння. Новае прадпрыемства размясцілася паміж Барысавам і Жодзінам і заняло плошчу каля 120 га. Праектная магутнасць на першым этапе складзе 60 тыс. машын у год.

На плошчах СП плануюцца да вытворчасці па поўным тэхналагічным цыкле красоверы GeelyAtlas NL3, NL4 і седан FE3.

Прагнозны аб'ём вытворчасці ў 2017 годзе складзе каля 1,8 тыс. адзінак. З 2018-га прагназуецца рост вытворчасці і рэалізацыі. Мяркуецца, што аб'ём вытворчасці ў 2018-2019 гадах складзе 25 тыс. і 35 тыс. адзінак адпаведна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі