Поўная версія

Лукашэнка лічыць неабходным прадаўжаць работу па спрашчэнні ўезду іншаземцаў у Беларусь

Прэзідэнт 11.01.2018 | 11:06
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

11 студзеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Работу па спрашчэнні ўезду іншаземцаў у Беларусь неабходна прадаўжаць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па лібералізацыі візавага рэжыму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што за апошнія гады турыстычная галіна Беларусі зрабіла значны крок наперад. Гэта сфера стала адной з тых, што дынамічна развіваюцца.

"Сёння кожны можа выбраць адпачынак у нашай краіне на свой густ і атрымаць якасныя паслугі. Цікавасць да Беларусі ўзрастае. У сувязі з гэтым намі прыняты шэраг нарматыўных актаў, якія спрашчаюць уезд у краіну. Аднак работу ў гэтым напрамку нам трэба прадаўжаць", - перакананы Прэзідэнт. На яго думку, трэба дабіцца таго, каб турыст без доўгіх роздумаў купіў білет у Беларусь і паехаў, ведаючы, што праблем з перасячэннем граніцы ў яго не будзе.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што пытанні лібералізацыі візавага рэжыму для Беларусі, як і для любой іншай дзяржавы, вельмі актуальныя. "Міжнародны турызм ва ўсім свеце імкліва развіваецца, і мы заставацца ўбаку ад гэтых працэсаў проста не можам па многіх прычынах. Паспяхова канкурыраваць у гэтай сферы можна толькі тады, калі будзе выпрацаваны аптымальны рэжым уезду замежных грамадзян у Беларусь", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час не трэба забываць і пра бяспеку, адзначыў ён. "Так, цяперашняя міграцыйная палітыка Еўрасаюза, а менавіта адсутнасць рэальнага кантролю за перамяшчэннем бежанцаў, пачынае ўжо даваць свой сумны плён. Перш за ўсё, гэта рост тэрарыстычнай пагрозы ў рэгіёне. Таму, прымаючы тыя ці іншыя рашэнні, трэба помніць пра найважнейшае для нас - бяспеку грамадзян Рэспублікі Беларусь і тых, хто знаходзіцца ў той ці іншы момант у Беларусі. Бяспека - перш за ўсё, ніякімі грашыма ад турызму гэта не кампенсуецца", - заявіў Прэзідэнт.

"Нам неабходна дэталёва разгледзець усе аспекты спрашчэння візавага рэжыму з улікам сусветных тэндэнцый і прыняць абсалютна аптымальныя і ўзважаныя рашэнні ў інтарэсах Беларусі і, зразумела, нашых суседзяў. Мы не павінны ні ў якім разе ствараць праблем усім дзяржавам па перыметры Беларусі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Урад падрыхтаваў прапановы, накіраваныя на лібералізацыю візавага рэжыму Беларусі. Гэта, у прыватнасці, датычыцца павелічэння тэрміну знаходжання іншаземцаў пры бязвізавым уездзе праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, а таксама іх знаходжання ў краіне без рэгістрацыі. Акрамя таго, плануецца прыняць дадатковыя меры для спрашчэння ўезду ў Беларусь на перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. У перспектыве разглядаецца магчымасць увядзення бязвізавага рэжыму ўезду ў Беларусь з неіміграцыйнымі мэтамі на пэўны тэрмін праз любыя міжнародныя пункты пропуску для грамадзян шэрага дзяржаў.

Раней Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб устанаўленні бязвізавага ўезду на тэрмін да 10 дзён для замежных наведвальнікаў Аўгустоўскага канала, Гродна і Гродзенскага раёна, турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" (Белавежская пушча, Брэст, Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі і Пружанскі раёны Брэсцкай вобласці, Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці).

Таксама дазволены бязвізавы ўезд на тэрмін да 30 дзён грамадзянам Катара, ААЭ, на тэрмін да 5 дзён праз Нацыянальны аэрапорт Мінск - грамадзянам 80 дзяржаў.

Без віз (да 180 дзён) могуць уязджаць інвестары і іншыя асобы па спісах, складзеных адміністрацыяй індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Акрамя таго, дэкрэтам нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі" ўстанаўліваецца бязвізавы парадак уезду для замежных грамадзян, якія наймаюцца на работу рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій, а таксама для заснавальнікаў рэзідэнтаў ПВТ.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Аляксандр Лукашэнка Лукашэнка: у Беларусі няма ніякіх падстаў для росту цэн
09:25
Лукашэнка ў рэспубліканскі суботнік добраўпарадкоўваў Трафімаву крыніцу на сваёй малой радзіме
09:00
Ордэнам Маці ўзнагароджаны 50 жыхарак розных абласцей Беларусі
20 красавіка, 19:15
Кудрашоў вызвалены ад пасады начальніка Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС
20 красавіка, 19:07
Лукашэнка: стратэгічнае супрацоўніцтва з Кубай мае велізарны патэнцыял
20 красавіка, 15:57
Беларусь дапаможа Малдове з падрыхтоўкай інжынераў для прадпрыемстваў
19 красавіка, 16:15
Аляксандр Лукашэнка і Павел Філіп Малочнатаварны комплекс па беларускім узоры пабудуюць побач з Кішынёвам
19 красавіка, 14:52
Беларусь і Малдова падпісалі дакументы аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах
19 красавіка, 14:35
Беларусі і Малдове трэба больш актыўна развіваць сумесныя прадпрыемствы і ствараць новыя - Лукашэнка
19 красавіка, 14:28
Поўная версія