Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лістапада 2016, 17:53

Лукашэнка лічыць лепшым адпачынкам змену віду дзейнасці

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі расказаў, што лічыць лепшым адпачынкам змену віду дзейнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што змена абстаноўкі, падзей, віду дзейнасці дапамагае адпачыць любому чалавеку. Рабочы графік кіраўніка дзяржавы, напрыклад, уключае разнастайныя мерапрыемствы: наведванне прадпрыемстваў, сустрэчу з журналістамі, спартыўныя падзеі і гэтак далей. "Змена розных падзей - гэта самае галоўнае для таго, каб можна было працаваць", - сказаў Прэзідэнт, дадаўшы, што абстрагавацца ад праблем яму дапамагаюць гульнявыя віды спорту.

На думку кіраўніка дзяржавы, цяпер не самыя лёгкія часы, але і катастрафічнай сітуацыю ён не лічыць. "Няпроста людзям ні ў Беларусі, ні ў Расіі, але мы знаходзім неяк сілы жыць і працаваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, сам ён заклапочаны тым, як зрабіць лепш, як вырашыць пастаўленыя перад ім пытанні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі