Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 чэрвеня 2016, 14:27

Лукашэнка: лён для Беларусі - палітычная культура

23 чэрвеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Лён для Беларусі - палітычная культура. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, каменціруючы выступленні дэлегатаў V Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лён для нас - гэта палітычная культура. Паглядзіце на герб - там лён", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. У свой час у Беларусі гэтай культуры ўдзялялася недастаткова ўвагі, затым пачалі прымацца меры для выпраўлення сітуацыі.

Адзін з дэлегатаў у сваім выступленні згадаў аб стварэнні льнянога холдынга. "Вызначыўшыся, які гэта будзе холдынг, сёння можна ісці ад сельгаспрадпрыемстваў праз ільнозаводы, льнокамбінаты, аб'ядноўваючы іх", - адзначыў у сувязі з гэтым Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы даручыў прэм'ер-міністру прапрацаваць гэта пытанне і прыняць па ім канчатковае рашэнне.

Прэзідэнт у працяг тэмы падкрэсліў, што холдынгі дзеля холдынгаў нікому не патрэбны. "Калі мы бачым, што такія аб'яднанні ў адзіны кластар, ланцуг прадпрыемстваў не дадуць жаданага выніку, прыросту прадукцыі, інавацыйнай, запатрабаванай на рынку, дык не трэба гэтым займацца. Гэта ашуканства. Трэба, каб гэты холдынг у выніку стварэння выдаў добрыя паказчыкі па ўсіх напрамках", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі