Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 верасня 2017, 13:03

Лукашэнка: кожны чалавек павінен мець магчымасць працаваць і зарабляць

14 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кожны чалавек павінен мець магчымасць працаваць і зарабляць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, узгадняючы назначэнне новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ніхто не адмяняў патрабаванне дэкрэта нумар 3, які ў народзе назвалі "дэкрэтам аб дармаедах". "Гэта будзе ваш дакумент. Вы на месцы павінны вызначыць, хто ў вас не працуе, а павінен працаваць, і прымусіць іх усіх працаваць. У гэтым будзе асноўная сутнасць дакумента. Не з Мінска трэба кіраваць гэтымі працэсамі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Вы павінны з імі (тымі, каго датычацца нормы дэкрэта. - Заўвага БЕЛТА) разабрацца. Вось і ўсё вырашэнне пытання. Тады яны не будуць хадзіць і крычаць "гвалт". Некаму трэба дапамагчы, некага трэба за руку прывесці на работу, кагосьці перапрафіляваць, навучыць новым спецыяльнасцям, а кагосьці проста нахіліць, - адзначыў беларускі лідар. - Вы ведаеце, што гэта за беспрацоўныя, што гэта за кантынгент, я таксама ведаю, помню яшчэ з тых савецкіх часоў. Таму занятасць - пытанне вельмі важнае. Людзям трэба прапаноўваць работу, ствараць рабочыя месцы".

У сувязі з гэтым Прэзідэнт нагадаў аб задачы па павелічэнні сярэдняй заработнай платы да Br1 тыс. "Калі мы гэтага ўзроўню дасягнём, мы можам спакойна любому чалавеку з 10 мільёнаў сказаць: мы вам дапамаглі, каб вы маглі паесці і сям'ю накарміць, ну а далей ужо напружвайцеся і працуйце самі. Мы, вядома, не будзем убаку, будзем дапамагаць, падтрымліваць. Але гэта важнейшае пытанне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі