Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 снежня 2017, 12:35

Лукашэнка: кіраванне навуковай сферай павінна быць зладжаным, а не мець вузкаведамасны падыход

13 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Кіраванне навуковай сферай павінна быць зладжаным, а не мець вузкаведамасны падыход. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час выступлення на ІІ З'ездзе вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Павінен быць не вузкаведамасны падыход, а зладжаная, скаардынаваная дзейнасць, абавязковая калегіяльнасць у прыняцці рашэнняў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заўважыў, што ў свеце існуюць розныя схемы кіравання навукай, універсальнай няма. "За гады незалежнасці ў нас выпрацавана свая сістэма. Мы не толькі захавалі, але і павысілі ролю Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама развіваем галіновую і вузаўскую навуковыя сферы. Пытанне цяпер не ў тым, каб штосьці ламаць і перабудоўваць. Важна дабіцца эфектыўнай работы кожнага са звёнаў, дакладнага іх узаемадзеяння", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі