Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 снежня 2017, 11:48

Лукашэнка яшчэ раз прапануе Літве замест спрэчак па БелАЭС падумаць аб сумеснай яе эксплуатацыі

13 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз прапануе Літве замест спрэчак па Беларускай АЭС падумаць аб сумеснай яе эксплуатацыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, выступаючы сёння на ІІ З'ездзе вучоных Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Шмат коп'яў зламана ўжо ў гэтым пытанні, шмат размоў, яны прадаўжаюцца, магчыма, яшчэ будуць з'яўляцца, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Але скажу адкрыта нашым суседзям, перш за ўсё Літве, якія так перажываюць за будаўніцтва нашай станцыі: бяспека - гэта наш клопат. Мы перш за ўсё зацікаўлены ў бяспечнай станцыі". Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што атамная станцыя будзе пабудавана, хоць камусьці гэтага і не хацелася б. "У свеце існуюць сотні такіх блокаў, мы пабудуем свае два, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Замест таго, каб весці размовы аб спыненні, закрыцці будаўніцтва, я прапаноўваў сваім суседзям - давайце разам падумаем, як яе эксплуатаваць, як забяспечыць электраэнергіяй не толькі Беларусь (у нас будзе яе прафіцыт), а і нашых суседзяў".

Прэзідэнт перакананы, што замест палітызацыі пытання неабходна канструктыўная размова пра будучыню: "Калі гаварыць пра Літву, то там закрыта Ігналінская станцыя, шмат людзей пазбавіліся рабочых месц. А гэта дасведчаныя, падрыхтаваныя спецыялісты. І для іх гэта (БелАЭС. - Заўвага БЕЛТА) было б месцам работы".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Мы асабліва не напружваемся, што да нас на станцыю прыйшлі б працаваць грамадзяне Літвы або якіх-небудзь іншых краін і разам з беларусамі, расіянамі эксплуатавалі б станцыю. Я думаю, у гэтым плане нам трэба працаваць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі