Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 верасня 2019, 11:05

Лукашэнка: ініцыятыва Беларусі аб аднаўленні міжнароднага дыялогу становіцца ўсё больш актуальнай

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Запатрабаванасць беларускай ініцыятывы аб аднаўленні міжнароднага дыялогу расце на фоне рознагалосся ключавых сусветных ігракоў у сферы кантролю над узбраеннямі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рознагалоссі ключавых сусветных ігракоў у сферы кантролю над узбраеннямі зноў абвастраюць актуальнасць выпрацоўкі новых падыходаў у забеспячэнні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і тым самым запатрабаванасць беларускай ініцыятывы аб аднаўленні адпаведнага міжнароднага дыялогу", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ініцыятывы Беларусі па захаванні міру і стабільнасці ў рэгіёне вядомы ўсім. Краіна, паводле яго слоў, заўсёды гатова прадаставіць пляцоўку для вырашэння глабальных канфліктных пытанняў і правядзення важнейшых міжнародных форумаў па тэме бяспекі.

"Мы будзем і далей заклікаць не толькі вялікія, але і невялікія дзяржавы да прыняцця дзейсных мер па ўмацаванні даверу і эканамічнай стабільнасці", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі