Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 верасня 2016, 09:01

Лукашэнка і Сі Цзіньпін правядуць сёння ў Пекіне афіцыйныя перагаворы

29 верасня, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Старшыня КНР Сі Цзіньпін правядуць сёння ў Пекіне афіцыйныя перагаворы. Беларускі лідар напярэдадні прыбыў у Кітай з дзяржаўным візітам, паведамляе БЕЛТА.

Па выніках перагавораў кіраўнікоў дзяржаў чакаецца падпісанне шэрага міжнародных дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах. Плануецца, што галоўным дакументам, які характарызуе ўзровень двухбаковых адносін і асноўныя праграмныя напрамкі іх развіцця, стане сумесная дэкларацыя, якую падпішуць лідары дзвюх краін.

На 29 верасня ў Пекіне ў Аляксандра Лукашэнкі таксама запланаваны сустрэчы са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам і старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая Юй Чжэншэнам.

Напярэдадні прыезду Аляксандра Лукашэнкі ў сталіцу КНР прыбыла прадстаўнічая беларуская дэлегацыя ў складзе членаў урада, кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, дырэктараў буйных прамысловых прадпрыемстваў. У іх адбыўся шэраг плённых рабочых сустрэч і перагавораў з кітайскімі партнёрамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі