Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 кастрычніка 2018, 19:12

Лукашэнка і Пуцін пабывалі на малой радзіме беларускага Прэзідэнта

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пасля завяршэння афіцыйных мерапрыемстваў, звязаных з іх удзелам у V Форуме рэгіёнаў, удзялілі некалькі гадзін нефармальнай сустрэчы, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы запрасіў расійскага лідара наведаць сваю малую радзіму ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін агледзелі дом, дзе рос будучы беларускі Прэзідэнт. Разам яны прагуляліся па вёсцы, палюбаваліся мясцовым хараством.

Пабывалі і на Трафімавай крыніцы, з якой Аляксандра Лукашэнку звязваюць не толькі цёплыя ўспаміны дзяцінства, але і сямейная гісторыя: у свой час крыніцу добраўпарадкаваў дзед Прэзідэнта - цясляр Трафім. Ад яго імя людзі і пачалі называць гэта месца. І сам кіраўнік дзяржавы прыклаў немалыя намаганні, каб захаваць і зрабіць гэта месца яшчэ прыгажэйшым.

Спецыяльна для высокага госця Прэзідэнт правёў экскурсію па добраўпарадкаванай тэрыторыі крыніцы. Разам з Уладзімірам Пуціным яны выпілі з крыніцы крыштальна чыстай вады, якая лічыцца гаючай.

Асаблівы антураж успамінам і экскурсіі па малой радзіме беларускага лідара надаў і транспарт, на якім перамяшчаліся прэзідэнты. Замест традыцыйнага для кіраўнікоў дзяржаў аўто прадстаўніцкага класа быў выбраны мадэрнізаваны аўтамабіль ГАЗ-69 60-х гадоў выпуску. Абышліся і без дапамогі вадзіцеля - Аляксандр Лукашэнка асабіста сеў за руль.

У спрадвечна беларускім стылі былі вытрыманы і прыгатаваныя для Уладзіміра Пуціна пачастункі, якія падаваліся ў родным доме Прэзідэнта Беларусі. Бліны і дранікі з печы каштавалі з полымя, з жару. Стравы беларускай кухні былі і ў меню асноўнага абеда кіраўнікоў дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі