Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 лютага 2018, 13:27

Лукашэнка: харчовая бяспека краіны - аснова паспяховай эканомікі

9 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Харчовая бяспека краіны з'яўляецца асновай паспяховай эканомікі. Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай сферы краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ў гэтай зале сабраліся людзі, якія аддаюць сябе нашай зямлі і роднаму краю штодзённа і без астатку па прычыне сваёй прафесіі і прызвання. Хачу шчыра падзякаваць ад імя беларускага народа ўсім за цяжкую штодзённую працу. Усе вы не па чутках ведаеце, што лёгкага хлеба не бывае, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Мінулы год для аграрыяў у цэлым быў нядрэнны па выніках, хоць і прайшоў у няпростых кліматычных умовах. Гісторыя для нашых шырот не новая. Надвор'е чарговы раз выпрабавала працаўнікоў палёў на трываласць. І зноў вы забяспечылі краіну хлебам, перасягнуўшы мінулагодні вынік. За гэта вам нізкі паклон".

Асаблівыя словы ўдзячнасці Прэзідэнт выказаў лідарам года па зборы збожжавых. Імі сталі гаспадаркі Гродзенскай і Мінскай абласцей. Самая высокая ўраджайнасць атрымана ў ААТ "Гастэлаўскае" Мінскага раёна (амаль 100 ц/га). Звыш 96 ц ураджайнасці збожжавых дасягнулі ў сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах Гродзенскага раёна імя Крамко і "Свіслач".

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, гэтыя гаспадаркі працавалі ў аднолькавых умовах надвор'я з суседзямі, аднак змаглі значна іх перасягнуць. На думку кіраўніка дзяржавы, гэта лішні раз даказвае, што пры правільным тэхналагічным падыходзе ніякія прыродныя фактары не з'яўляюцца перашкодай для эфектыўнай працы.

Парадавалі ў мінулым годзе і поспехі жывёлаводаў. Упершыню ў краіне сярэднегадавы ўдой малака дасягнуў гістарычных 5 тыс. кг. Аднак для многіх гаспадарак гэта даўно пройдзены рубеж. У лідарах - "Моладава-Агра" Іванаўскага раёна, "Вітэкс" Уздзенскага раёна, СВК "Агракамбінат Сноў" Нясвіжскага раёна і "Ларынаўка" Аршанскага раёна. У кожным вырабляецца звыш 10 тыс. кг малака на карову ў год.

"Усё гэта садзейнічае стварэнню трывалай сыравіннай базы для перапрацоўчай прамысловасці. Па выніках 2017 года вытворчасць прадуктаў харчавання павялічылася больш як на 3 працэнты, гэта да таго высокага ўзроўню, які мы мелі, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Вядучымі рэгіёнамі ў гэтай сферы з'яўляюцца Брэсцкая, Мінская і Гродзенская вобласці, якія ўзялі на сябе 60 працэнтаў ад гэтага аб'ёму".

Аляксандр Лукашэнка лічыць важным вырашэнне яшчэ адной праблемы - захавання ўраджаю. Была пабудавана дастатковая колькасць агароднінасховішчаў, дзякуючы якім экалагічна чыстая свежая агародніна і садавіна цяпер у продажы фактычна да сезона новага ўраджаю.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэтак жа сур'ёзна трэба вырашыць праблему са стварэннем сховішчаў для кармоў. "Патрэбны добрыя сховішчы. Рашэнне прынята, і яно павінна быць выканана", - сказаў Прэзідэнт. На яго думку, гэта павінна даць вельмі высокі вынік.

"Нам асабліва прыемна адзначыць той факт, што Беларусь уваходзіць у першую групу краін з высокім узроўнем забяспечанасці прадуктамі харчавання насельніцтва. Гэта меркаванне міжнародных экспертаў - спецыялістаў Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Вытворчасць прадуктаў на душу насельніцтва ў рэспубліцы на гэты момант адпавядае ўзроўню развітых краін і па многіх пазіцыях перавышае паказчыкі, дасягнутыя ў краінах СНД".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка назваў вельмі важным тое, што, забяспечваючы патрэбнасці айчыннага рынку, беларускія прадпрыемствы захоўваюць і свае экспартныя пазіцыі як на постсавецкай прасторы, так і ў асобных дзяржавах Еўрасаюза, а таксама арабскага, азіяцкага, афрыканскага і лацінаамерыканскага рэгіёнаў. Гэта больш за 60 краін.

На думку Прэзідэнта, беларускія малочныя прадукты без перабольшання сталі адным з нацыянальных брэндаў. Краіна ўваходзіць у пяцёрку вядучых сусветных экспарцёраў гэтай прадукцыі. Беларусь на чацвёртай пазіцыі ў свеце па экспарце сыроў і на пятай - па экспарце сухога абястлушчанага малака. Па гандлі сметанковым маслам - у тройцы сусветных лідараў. Дарэчы, на сённяшні дзень у асартыменце малочнай прамысловасці больш як 1,5 тыс. найменняў. І вырабляюцца гэтыя прадукты, у адрозненне ад замежных аналагаў, выключна з натуральнага малака.

"Да таго ж мы адзіныя сярод былых савецкіх рэспублік захавалі ДАСТ, і яго трэба няўхільна прытрымлівацца. Людзі, якія разумеюць, што гарантуе маркіроўка гэтым знакам якасці на этыкетцы, едуць за такімі прадуктамі часам за тысячы кіламетраў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Айчынныя сыраробы правялі паспяховую работу па імпартазамяшчэнні італьянскіх і французскіх брэндаў. Цвёрдыя, мяккія, з цвіллю сыры, зробленыя ў Беларусі, не ўступаюць па смакавых характарыстыках вядомым аналагам, але пры гэтым значна таннейшыя.

Агульнавядома і высокая якасць айчыннай мясной прадукцыі. У Беларусі захавалі традыцыйныя тэхналогіі яе вырабу без дабавак - узмацняльнікаў смаку і кансервантаў, якія павялічваюць тэрмін годнасці прадукту, але не яго карысныя ўласцівасці.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на той факт, што Беларусь займае восьмае месца ў свеце сярод экспарцёраў ялавічыны і мяса птушкі. Геаграфія паставак налічвае больш за 20 краін.

"Заваяваныя пазіцыі на буйнейшых сусветных харчовых рынках - вялікі крок наперад. Важна не толькі захаваць іх, але і пашырыць, - перакананы кіраўнік дзяржавы. - Мы самі вырабляем і абслугоўваем сельскагаспадарчую тэхніку. Для дзяржавы, арыентаванай на аграрны сектар эканомікі, гэта вялікая перавага і залог паспяховага развіцця".-0-

Годам малой радзімы аб'яўлены 2018 год у БеларусіГодам малой радзімы аб
Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што прыняцце такога важнага рашэння выклікалі разважанні аб важнасці малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека.

Лукашэнка ўручыў узнагароды і Падзякі Прэзідэнта лепшым гаспадаркам і працаўнікам вёскіЛукашэнка ўручыў узнагароды і Падзякі Прэзідэнта лепшым гаспадаркам і працаўнікам вёскі
"Шчыра віншую вас з поспехамі ў дзейнасці. Жадаю не проста паўтарыць іх у наступным сезоне, а значна перасягнуць. І няхай вам спрыяюць умовы надвор'я, праца будзе ў радасць, а зямля будзе шчодрай", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да ўдзельнікаў урачыстай цырымоніі.

Лукашэнка: работа вяскоўцаў самая цяжкая, але і самая цікаваяЛукашэнка: работа вяскоўцаў самая цяжкая, але і самая цікавая
"У сваім жыцці, стаўшы Прэзідэнтам і да гэтага, я бачыў вельмі шмат. Я паспрабаваў у сваім жыцці вельмі шмат. Але самыя цудоўныя мае гады - гэта работа ў вёсцы. Паверце, гэта самая цяжкая праца, гэта самая складаная і цяжкая прафесія", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнку падарылі Грамнічную свечку - сімвалічны абярэг беларусаўЛукашэнку падарылі Грамнічную свечку - сімвалічны абярэг беларусаў
"Вы заўсёды мне дарылі сноп прыгожых каласоў, а гэта, напэўна, яшчэ каштоўней, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Вялікі дзякуй, дарагія сябры!"

Лукашэнка: мы прыйшлі на кітайскі рынак і даказалі высокую якасць сваёй прадукцыіЛукашэнка: мы прыйшлі на кітайскі рынак і даказалі высокую якасць сваёй прадукцыі
"З прадукцыяй жывёлагадоўлі ў мінулым годзе Беларусь выйшла на рынак дружалюбнага нам Кітая. Амаль паўсотні айчынных прадпрыемстваў атрымалі адпаведныя сертыфікаты", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка ставіць задачу вырашыць пытанне прывабнасці жыцця ў вёсцы для моладзіЛукашэнка ставіць задачу вырашыць пытанне прывабнасці жыцця ў вёсцы для моладзі
"Трэба паставіць сябе на месца працаўнікоў вёскі, каб зразумець, што яшчэ неабходна зрабіць для паляпшэння ўмоў іх працы, жыцця і адпачынку. Не менш важна падумаць аб тым, чым можа быць прывабная сёння вёска для моладз", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: у Беларусі беражліва захоўваюць прыгожую традыцыю адзначаць свята ўраджаюЛукашэнка: у Беларусі беражліва захоўваюць прыгожую традыцыю адзначаць свята ўраджаю
Шмат гадоў мы падводзілі вынікі работы вяскоўцаў восенню, святкуючы "Дажынкі". Гэта традыцыя ў крыху відазмененым, але вельмі карысным і прагматычным плане прадаўжаецца і цяпер. Мы ўшаноўвалі лепшых працаўнікоў палёў. Здаўна менавіта яны лічыліся галоўнымі карміцелямі свайго народа, таму і заставаліся адзінымі героямі гэтай урачыстасці да сённяшняга дня.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі