Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 красавіка 2024, 11:42

Лукашэнка: градус варожасці НАТА на беларускім напрамку расце

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вашынгтон павышае градус варожасці блока НАТА на беларускім напрамку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, старшыня VII Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 красавіка на пасяджэнні VII УНС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вобраз ворага ў асобе Масквы і Мінска амерыканцам удалося сфарміраваць. Вашынгтон паступальна актывізуе агрэсіўныя наратывы ў адрас беларускай і расійскай дзяржаў, павышаючы градус варожасці блока НАТА на нашым напрамку", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Пашырэннем Паўночнаатлантычнага саюза, які прыняў у склад Фінляндыю і Швецыю, Вашынгтон і Брусель прадаўжаюць фарміраваць вакол Расіі пояс недружалюбных дзяржаў. "На чарзе ўступлення ў альянс іншыя краіны Еўропы. Мэта вядомая. Паводле задумы, на гэтай лініі ўсё павінна палаць, - сказаў Прэзідэнт. - А нам трэба разумець, што сітуацыя патрабуе вельмі жорсткага кантролю ва ўсіх сферах, пачынаючы з інфармацыйнай і заканчваючы ваеннай. Любое неасцярожнае слова, рух - можа пачацца адкрытае ўзброенае процістаянне, аж да прымянення ядзернай зброі. Для гэтага ўсё гатова".
Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ЗША сталі пастаўляць Украіне дальнабойныя ракеты без усялякіх умоў. Раней амерыканцы хаця б папярэджвалі, што гэтым узбраеннем нельга наносіць удары па тэрыторыі Расіі. "І, калі сітуацыя складзецца пагражальная для ўнутранай сітуацыі ў Расіі, Расія прыменіць увесь арсенал, якім яна валодае. Гэта будзе апакаліпсіс", - заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што НАТА з падачы Злучаных Штатаў настойліва дэкларуе неабходнасць інтэнсіўнай мілітарызацыі Еўропы. І размова не ідзе пра абарону ці адбіццё нейкай агрэсіі. "Каб вы разумелі: робіцца акцэнт на нарошчванні менавіта ўдарна-наступальнага патэнцыялу", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі