Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 кастрычніка 2018, 09:00

Лукашэнка: Германія нязменна з'яўляецца адным з асноўных партнёраў Беларусі ў Еўропе і свеце

3 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта ФРГ Франка-Вальтэра Штайнмаера і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём германскага адзінства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сучасная Германія нязменна з'яўляецца адным з асноўных партнёраў Беларусі ў Еўропе і свеце, у тым ліку ў сферы забеспячэння міру і стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што нядаўні візіт у Беларусь Франка-Вальтэра Штайнмаера і змястоўная сустрэча з ім надалі сур'ёзны імпульс далейшаму паглыбленню двухбаковага дыялогу і рэалізацыі існуючага патэнцыялу беларуска-германскага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі