Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 мая 2019, 09:51

Лукашэнка: герб і сцяг падкрэсліваюць нашу самаідэнтычнасць і незалежнасць у выбары шляху развіцця

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта сімвалы суверэнітэту краіны, якія ўвасабляюць у сабе нацыянальную ідэю, адлюстроўваюць слаўную гісторыю і шматвяковыя традыцыі, падкрэсліваюць нашу самаідэнтычнасць і незалежнасць у выбары шляху развіцця", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, з'яўляючыся сувязным звяном паміж пакаленнямі, яны аб'ядноўваюць беларусаў у імкненні да справядлівасці, добрасуседства і міру.

"Менавіта з павагі да дзяржаўнай сімволікі, шанавання духоўных каштоўнасцей народа і культурнай спадчыны краіны пачынаецца любоў да Радзімы, усведамленне прыналежнасці да яе лёсу і адказнасці за будучыню", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Гэта сімвалы суверэнітэту краіны, якія ўвасабляюць у сабе нацыянальную ідэю, адлюстроўваюць слаўную гісторыю і шматвяковыя традыцыі, падкрэсліваюць нашу самаідэнтычнасць і незалежнасць у выбары шляху развіцця. З'яўляючыся сувязным звяном паміж пакаленнямі, яны аб'ядноўваюць беларусаў у імкненні да справядлівасці, добрасуседства і міру.

Менавіта з павагі да дзяржаўнай сімволікі, шанавання духоўных каштоўнасцей народа і культурнай спадчыны краіны пачынаецца любоў да Радзімы, усведамленне прыналежнасці да яе лёсу і адказнасці за будучыню.

Няхай у вашых сэрцах заўсёды жыве пачуццё гонару за нашу родную Беларусь, а ў кожным доме пануюць шчасце, утульнасць і дабрабыт.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі