Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2017, 15:18

Лукашэнка: дзяржслужба павінна стаць адной з самых прывабных

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі дзяржаўная служба павінна стаць адной з самых прывабных. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы са шкадаваннем канстатаваў, што ў Беларусім да гэтага часу не ўдалося ўзняць прэстыж дзяржаўнай службы. "Адказнасць вялікая, работа на знос часам у некаторых, а стымулаў не так ужо і шмат. Неабходна зрабіць усё магчымае, каб дзяржслужба стала адной з самых прывабных", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На гэта нацэлена аптымізацыя дзяржапарату, якая праводзіцца ў Беларусі. "Трэба дакладна вызначыць, хто будзе дзяржслужачым, а хто будзе працаваць па найме ў тых ці іншых дзяржаўных структурах, не з'яўляючыся дзяржслужачым", - растлумачыў Прэзідэнт. Неабходна таксама прыняць усе законы па дзяржслужбе.

"Дзяржаўная служба павінна быць прыраўнавана да ваеннай, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Дзяржаўных служачых павінна быць столькі, колькі трэба - не многа".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў: праводзімая ў краіне аптымізацыя дзяржапарату - гэта не механічнае скарачэнне колькасці, а рацыянальны перагляд функцый, выключэнне іх дубліравання, дэлегаванне на месцы паўнамоцтваў, правоў на прыняцце рашэнняў, але разам з гэтым і адказнасці за стан спраў у рэгіёнах. "Мы доўга запрагалі, але цяпер, нарэшце, пачалі выконваць справу канкрэтна і рашуча", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі