Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 ліпеня 2019, 13:40

Лукашэнка: дзяржрэзерв збожжа трэба давесці да 500 тыс. т

23 ліпеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным па выніках уборачнай кампаніі давесці аб'ёмы дзяржаўнага рэзерву збожжа да 500 тыс.т. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на рэспубліканскай селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мінулым годзе ўсе рэзервы, якія былі ў нас па збожжы, мы аддалі. Рэзерваў амаль няма. У бягучым годзе дзяржзаказ - пытанне пытанняў. Усё, аб чым мы дамовіліся з сялянамі, трэба выканаць, выкупіць у іх збожжа і пакласці ў тым ліку ў рэзерв. У гэтым і наступным годзе мы павінны аднавіць рэзервы, якія ў нас былі. Нам трэба сабраць мільён тон, каб мець рэзерв і накарміць народ. Праблем не будзе, каб людзі былі з хлебам. У гэтым годзе ў нас добры ўраджай, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Але хацелася б, каб яшчэ і рэзерв (дзяржаўны рэзерв збожжа. - Заўвага БЕЛТА) быў не 200-300, а можа, паўмільёна тон".

Такі ўзровень непарушных запасаў, на думку Прэзідэнта, дае ўпэўненасць у забяспечанасці збожжавымі на выпадак неўраджаю і магчымасць атрымаць дадатковую валютную выручку пры неабходнасці. "Гэта ж грошы, валюта. Калі збожжа ў засеках ёсць, у рэзерве - гэта валюта. І хто гарантуе, што ў нас праз год, праз два зноў не будзе засухі, як у мінулым годзе, і мы не атрымаем ураджай? Ніхто не гарантуе. Таму рэзерв трэба аднавіць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама запатрабаваў няўхільнага выканання дзяржзаказу па збожжы. "Дзяржзаказ - гэта жалезабетонна. Нікога не трэба ўгаворваць. Усе (аблвыканкамы. - Заўвага БЕЛТА) заключылі дагаворы і праавансаваны. Таму, каб не было потым размоў, што дзяржзаказ не выкананы. Мільён тон - гэта для краіны амаль нічога. Я ўпэўнены, што некаторыя сяляне ў бягучым годзе будуць гатовы прадаць і больш. Галоўнае, каб мы маглі ў іх купіць гэта збожжа", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі