Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 красавіка 2018, 11:38

Лукашэнка даручыў завяршыць будаўніцтва новага моста праз Прыпяць да 7 лістапада

26 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў завяршыць будаўніцтва новага моста праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне да 7 лістапада. Адпаведнае даручэнне ён даў сёння на нарадзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Папярэджваю: усе работы павінны быць завершаны ў гэтым годзе. Ніякіх работ на 2019 год. Прывыклі мы так, па-беларуску: мы мост зробім у гэтым годзе да 7 лістапада, а ў будучым годзе ўсё астатняе. Вы ведаеце, як атрымліваецца. Перанеслі на будучы год - і забылі. Таму ў гэтым годзе да 7 лістапада мост урачыста адкрываем, а да канца года ўся рэкультывацыя, усё павінна быць прыведзена ў парадак. Колькі трэба туды людзей, столькі і накіроўвайце", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама даручыў падрыхтаваць яго рабочую паездку ў Жыткавіцкі раён, каб на месцы азнаёміцца з сітуацыяй і ходам вядзення работ. "Я хачу паглядзець, як яны там арганізавалі пераправу і як ідзе будаўніцтва гэтага моста", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі