Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 красавіка 2018, 12:26

Лукашэнка даручыў за год добраўпарадкаваць і навесці парадак у Петрыкаве

28 красавіка, Жыткавічы /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў за год добраўпарадкаваць і навесці парадак у Петрыкаве. Адпаведнае даручэнне ён даў сёння на нарадзе ў Жыткавіцкім райвыканкаме, на якой прысутнічаў і кіраўнік Петрыкаўскага райвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Разбярыцеся, каб у маі (наступнага года. - Заўвага БЕЛТА) мы паглядзелі Петрыкаў, каб быў не горшы, чым Жыткавічы, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Прывядзіце Петрыкаў у парадак на працягу гэтага і будучага года, каб дзесьці да лета, калі я сюды прыеду (у маі ці летам), каб мне вось так паказалі Петрыкаў, як сёння добраўпарадкавалі Жыткавічы. Толькі рабіце па-гаспадарску".

Падрабязна таксама абмеркаваны розныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Петрыкаўскага раёна, у тым ліку будаўніцтва Петрыкаўскага горна-абагачальнага камбіната. Кіраўніку дзяржавы далажылі, што першую чаргу прадпрыемства плануецца запусціць у снежні 2019 года, а ўжо да 2021 года ГАК павінен выйсці на праектную магутнасць.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць для раёна будаўніцтва гэтага прадпрыемства, якое стане трэцім такім аб'ектам у краіне пасля Салігорска і Любані. "Я хачу пабудаваць у Петрыкаве гэты вузел, прыўзняць у прамысловых адносінах. Калі пачне працаваць гэты камбінат, для Петрыкава і Жыткавіч гэта вялікая справа", - сказаў ён.

Прэзідэнт даў даручэнні і адносна развіцця жыллёвага будаўніцтва. "Трэба будаваць жыллё, каб быў прыток людзей і збоку. Будзе кватэра, людзі з задавальненнем сюды прыедуць жыць. Гэта трэба даручыць салігорцам - камбінату, каб яны планавалі Петрыкаў, як Салігорск. Няхай ён не будзе такі вялікі, як Салігорск, але будаваць трэба самым сучасным чынам, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Не трэба вышынных будынкаў па 11 паверхаў. Трэба спраектаваць мікрараён - прыгожы і каб ён быў увязаны з цяперашнім Петрыкавым. Будзе жыллё - людзі прыедуць".

Узвядзенне Петрыкаўскага ГАК з'яўляецца самым маштабным інвестыцыйным праектам ААТ "Беларуськалій" за ўсю яго сучасную гісторыю. Праект прадугледжвае будаўніцтва рудніка і сільвінітавай абагачальнай фабрыкі. Тэрмін здачы ў эксплуатацыю першай чаргі аб'екта - снежань 2019 года. Выхад на праектную магутнасць, якая складзе 1,5 млн т хларыду калію ў год, у 2021 годзе. Плануецца, што да 2025 года магутнасць камбіната вырасце да 3 млн т хларыду калію ў год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі