Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 сакавіка 2019, 17:15

Лукашэнка даручыў за два гады прывесці ў парадак рэгіёны накшталт Аршанскага і Баранавіцкага

22 сакавіка, Баранавічы /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў на працягу двух гадоў прывесці ў парадак рэгіёны, дзе павінна быць забяспечана паскоранае сацыяльна-эканамічнае развіццё. У гэтым пераліку 11 гарадоў Беларусі, у тым ліку Орша і Баранавічы з тэрыторыямі вакол іх. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на сустрэчы з актывам горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы прысутнічалі і вышэйшыя службовыя асобы, кіраўніцтва рэгіёна. "Накшталт Оршы вызначаеце групы і пачынайце дзейнічаць. Праводзьце рэвізіі, бярыце скаргі людзей. Два гады - 11 рэгіёнаў такіх, як Баранавічы і Орша, павінны быць прыведзены ў парадак. Там павінны быць усе людзі заняты, дысцыпліна жалезная і нармальная зарплата. Калі нехта працаваць не хоча, пакажыце яму як і прымусьце", - сказаў Прэзідэнт.

Раней у ходзе нарады ў Баранавічах кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго прыезд у гэты горад - гэта прадаўжэнне работы па развіцці рэгіёнаў, якая пачалася ў Аршанскім раёне. "Вельмі важна было ўсе гэтыя ідэі, якія я прапаноўваў, адпрацаваць на той зямлі, якую добра ведаеш, а потым гэты вопыт перакласці на такія гарады", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. - У Оршы быў цяжкі вопыт. Там мы страцілі практычна палову ўрада. Не хацелася б, каб гэта здарылася і ў Брэсцкай вобласці".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі