Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 студзеня 2018, 12:20

Лукашэнка даручыў узяць пад строгі кантроль сістэму вытворчасці і абароту ў Беларусі лякарстваў

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў узяць пад строгі кантроль сістэму абароту і вытворчасці ў краіне лекавых сродкаў. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння, наведваючы фармпрадпрыемства "Мінскінтэркапс", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Поўнасцю павінна быць створана ў бягучым годзе ў першым паўгоддзі манапалізаваная сістэма - поўнасцю празрыстая і падкантрольная вам - сістэма вытворчасці і рэалізацыі лекавых тавараў: і айчынных, і імпартных", - даручыў Прэзідэнт адказным за гэту сферу чыноўнікам.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, сістэма ў гэтай сферы павінна быць выбудавана па аналогіі з вытворчасцю, абаротам і імпартам алкагольнай або тытунёвай прадукцыі. "Я не гавару, што вы цэны будзеце ўстанаўліваць, яшчэ штосьці, але вы поўнасцю возьмеце пад кантроль усе гэтыя працэсы ў краіне па вытворчасці, продажах унутры і імпарце звонку. Усё трэба ўзяць пад кантроль", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што абарот лякарстваў, магчыма, трэба кантраляваць нават больш строга, чым алкагольнай або тытунёвай прадукцыі. "Якую вы схему прапануеце мне ў першым паўгоддзі, гэта я пагляджу ўжо. Тут нам жартаваць няма чаго", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Лукашэнка патрабуе канчаткова разабрацца з праблемай пасрэдніцтваЛукашэнка патрабуе канчаткова разабрацца з праблемай пасрэдніцтва
Прэзідэнт звярнуў увагу, што заработак пасрэднікаў часам складае палавіну ад цаны тавару. "Гэта робіць даражэйшым тавар. Чаму мы не займаемся гэтым пытаннем? Гэта пытанне нумар адзін", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Беспарадак поўны" - Лукашэнка звярнуў увагу на стан тэрыторый у прамзоне Мінска
"У вас адзін год застаўся. У сярэдзіне 2019 года ўся краіна, перш за ўсё Мінск, павінны быць у ідэальным парадку", - запатрабаваў Прэзідэнт.

Лукашэнка даручыў у перспектыве зраўнаваць аб'ёмы экспарту і паставак лякарстваў на ўнутраны рынакЛукашэнка даручыў у перспектыве зраўнаваць аб
Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу і на пытанне цэнаўтварэння на лекавыя сродкі, падкрэсліўшы, што кошт адпаведнай прадукцыі павінен быць адэкватным і не завышацца.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі