Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 ліпеня 2019, 09:00

Лукашэнка даручыў стварыць у Беларусі банк даных валанцёрскага руху

1 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на цырымоніі ўрачыстага закрыцця спартыўнага форуму, даручыў стварыць у Беларусі банк даных валанцёрскага руху, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў работу валанцёраў у час і напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў і той факт, што без іх дапамогі было б немагчыма стварыць цёплую, шчырую і добразычлівую атмасферу.

"Я даручыў ураду і Адміністрацыі Прэзідэнта стварыць банк даных валанцёрскага руху і выкарыстоўваць для развіцця краіны вашы веды і таленты. Мы не можам страціць восем тыс. чалавек, якія два гады рыхтаваліся да гэтай падзеі. Якія навучыліся аказваць першую дапамогу і падтрымку, якія ведаюць шмат моў. Дзякуй вам вялікі!" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі