Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2016, 13:20

Лукашэнка даручыў ДМК удасканаліць работу ў пунктах мытнага афармлення

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў Дзяржаўнаму мытнаму камітэту ўдасканаліць работу ў пунктах мытнага афармлення. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня ДМК Юрый Сянько па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Юрый Сянько адзначыў, што адна з задач мытнай службы - павышаць транзітную прывабнасць краіны. "Для гэтага працаваць павінны бездакорна пагранічныя пункты мытнага афармлення, унутраныя пункты мытнага афармлення. Такая задача пастаўлена кіраўніком дзяржавы, каб увесь транзіт, які ідзе па тэрыторыі нашай краіны, не адчуваў ніякіх цяжкасцей з пункту гледжання камфорту, хуткасці і якасці абслугоўвання", - сказаў ён.

Акрамя таго, у час рабочай сустрэчы Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што мае намер дасканала прааналізаваць справы ў мытных органах Беларусі. "Мы ў пачатку наступнага года прааналізуем сітуацыю ў мытных органах па выніках гэтага года, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Вы дастаткова часу прапрацавалі, у вас ужо не проста складуцца нейкія ўражанні, а вы адчуеце мытныя органы на сваёй пасадзе. Вы іх добра ведаеце, але, тым не менш, адна справа, калі працуеш у рэгіянальных структурах, а іншая, калі кіруеш такой махінай".

Як далажыў Юрый Сянько, асноўныя паказчыкі дзейнасці мытных органаў выкананы. У прыватнасці, прагнозны паказчык па паступленні плацяжоў у рэспубліканскі бюджэт выкананы на 101 працэнт па стане на 22 верасня. Плануецца, што да 1 кастрычніка ён дасягне 110 працэнтаў. "Вельмі добра сябе зарэкамендавала створаная раней аператыўная мытня, якая працуе як на расійскім напрамку, так і ў зонах адказнасці ўсіх мытняў Беларусі. На сённяшні дзень аператыўнай мытняй выяўлена каля 680 адміністрацыйных правапарушэнняў на суму каля Br24 млн", - дадаў ён.

Усяго за мінулы перыяд бягучага года мытнікі выявілі 24 тыс. адміністрацыйных правапарушэнняў, што на 1,5 тыс. больш, чым за аналагічны перыяд у мінулым годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі