Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 18:27

Лукашэнка даручыў больш актыўна вырашаць праблему перапрацоўкі смецця

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў больш актыўна вырашаць праблему перапрацоўкі бытавога смецця. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усім рэгіёнам неабходна вырашэнне важнай экалагічнай праблемы - забруджвання бытавым смеццем. Нягледзячы на функцыянаванне смеццеперапрацоўчых прадпрыемстваў практычна ва ўсіх буйных і сярэдніх гарадах краіны, доля такога смецця павялічваецца з кожным годам", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным актывізаваць будаўніцтва вытворчасцей па перапрацоўцы камунальных адходаў для прадухілення іх шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і максімальнага ўключэння адходаў у абарот у якасці другаснай сыравіны.

"Не толькі сталіца, але і ўсе рэгіёны павінны пастаянна падтрымліваць добры імідж Беларусі - краіны чыстай, прыгожай, зручнай для жыцця людзей і прывабнай для нашых гасцей", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі