Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 жніўня 2019, 13:47

Лукашэнка даручыў аказаць садзейнічанне прыватнаму бізнесу ў развіцці дрэваапрацоўкі

21 жніўня, Іўеўскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў аказаць садзейнічанне прыватнаму бізнесу ў развіцці дрэваапрацоўкі. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пры наведванні прыватнага прадпрыемства па выпуску сельгастэхнікі ТАА "ЛідаТэхмаш" Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся і з прадукцыяй іншай прыватнай фірмы, якая на гэтай жа пляцоўцы наладзіла вытворчасць драўляных кузаўкоў для агародніны, фруктаў, ягад і грыбоў.

Ёсць нядрэнныя перспектывы для развіцця бізнесу, патэнцыяльны попыт, асабліва з улікам планаў па адмове ад пластыкавай тары, але патрэбна дадатковая сыравіна. З боку бізнесу ёсць гатоўнасць набываць яе, але параўнальна невялікімі аб'ёмамі, што бывае цяжка. "Трэба вырашыць гэта пытанне ў маштабах вобласці. Гэта наша сыравіна, - даручыў Аляксандр Лукашэнка. - Можа, не толькі для іх. Яны ж па цэнах пытанне не ставяць. Яны самі возьмуць гэты лес у лясгасаў".

Прэзідэнт таксама прапанаваў кіраўніку фірмы падтрымку ў пашырэнні бізнесу, у тым ліку ў іншых рэгіёнах. "Калі будуць прапановы, мы падтрымаем", - запэўніў ён.

"Вельмі шмат неперапрацаванага лесу. Трэба матываваць людзей займацца дрэваапрацоўкай. Актыўней там, дзе ў нас ёсць сыравіна, прыцягваць людзей. Не проста "вы там, іпэшнікі, стварайце штосьці". Трэба ім дапамагаць. І адштурхоўвацца ад іх", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У якасці прыкладу выгаднасці гэтага напрамку ён прывёў развіццё ў краіне вытворчасцей паліўных пелет. "Галоўнае - ёсць рынак. Бяруць з рукамі і нагамі. Гэта мы яшчэ такія: нам давай прыродны газ, які будзе каштаваць заўтра больш, чым сёння, давай нам нафту, дызельнае паліва, бензін або электрычнасць (яна таксама нятанная). А гэта (драўняныя рэсурсы. - Заўвага БЕЛТА) пад нагамі прападае. Гэта экалагічна чыстае паліва".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі