Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 19:47

Лукашэнка чыноўнікам: хопіць хадзіць адзін за адным і пытацца дазволу

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад работнікаў дзяржапарату большай самастойнасці ў прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба, каб у выканкамах працавала не 180 чалавек (я цяпер адцягнена называю лічбу), а, можа, 25 - разумнейшых, талковых людзей. Усё сэканомленае аддаць гэтым 25, ды яшчэ і дабавіць зарплату, каб яны прымалі вывераныя рашэнні. 25 разумных людзей, якія ведаюць вытворчасць і стан спраў на месцах, - дастаткова для прыняцця рашэнняў, - лічыць беларускі лідар. - Таму я паставіў канкрэтную задачу. Сямён Барысавіч Шапіра (губернатар Мінскай вобласці. - Заўвага БЕЛТА) мне паабяцаў вырашыць гэту задачу: скараціць дзяржапарат, няхай у плане эксперымента, на першым этапе ў 2 разы, а грошы ўсе пакінуць і яшчэ знайсці пазабюджэтныя сродкі. І вы думаеце, што праблема вырашана?"

"А сёння я прыняў рашэнне: пакладзіце мне на стол прапановы па скарачэнні дзяржаўнага апарату ў 1,5-2 разы (лепш у 2 разы) і паралельна - сістэму мер па няўхільным выкананні прынятых рашэнняў", - сказаў ён, звяртаючыся да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, прэм'ер-міністра і старшыні Мінаблвыканкама.

Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да чыноўнікаў: "Дзейнічайце! Хопіць хадзіць адзін за адным, пытацца дазволу. Вы ведаеце, як рабіць, што рабіць і якіх мэт дабівацца. Усё наша жыццё ў простым - трэба развівацца і працаваць да сёмага поту. Не будзе гэтага - загінем. Канкурэнцыя шалёная, аж да бразгання зброяй, развязвання новых войнаў. Усё ідзе з эканомікі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі