Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 лютага 2019, 12:29

Лукашэнка чакае ад IT-роты практычных вынікаў і развіцця экспарту

22 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чакае ад роты інфармацыйных тэхналогій Ваеннай акадэміі практычных вынікаў, у тым ліку пашырэння распрацовак на экспарт. Аб гэтым ён заявіў, наведваючы сёння гэта падраздзяленне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам патрэбны вынік. Гэта можа або загінуць за непатрэбнасцю і адсутнасцю выніку або ж ператварыцца ў вельмі добрае зерне, якое прарасце і дасць добры вынік. Таму нельга загубіць тое, што тут задумана. Вядома, гэта перш за ўсё для арміі. Але трэба ствараць такі прадукт, які можна будзе і прадаць. Вы павінны прадаваць не толькі на ўнутраным рынку, але і на знешнім - экспартам займацца", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён даручыў, каб яшчэ больш зацікавіць у развіцці гэтага напрамку дзейнасці, атрыманыя ад экспарту ІТ-паслуг сродкі пасля выплаты неабходных падаткаў пакідаць у распараджэнні акадэміі і самога падраздзялення.

"Трэба рабіць усё, каб гэта ідэя не загінула ў зародку. І з ПВТ працуйце больш цесна. Будуць дапамагаць і павінны дапамагаць", - дадаў беларускі лідар.

Кіраўніку дзяржавы падрабязна расказалі аб задачах роты, падборы кадраў і праектах, што выконваюцца.

Як паведамлялася, рота інфармацыйных тэхналогій прызначана для распрацоўкі сістэмнага і прыкладнога праграмнага забеспячэння сумесна з падраздзяленнямі Ваеннай акадэміі і іншымі навуковымі і навучальнымі ўстановамі. Стварэнне такога падраздзялення дало магчымасць захаваць кадравы патэнцыял пры прызыве на ваенную службу IT-спецыялістаў. Плануецца, што найбольш запатрабаванымі напрамкамі дзейнасці РІТ будзе з'яўляцца распрацоўка прыкладнога праграмнага забеспячэння ў сферах робататэхнікі, радыёлакацыі, радыёнавігацыі і радыёэлектроннай барацьбы, тэлекамунікацый і сувязі, сістэм аўтаматызаванага кіравання і камп'ютарнага мадэлявання, праграмна-інфармацыйных комплексаў, ваеннай лагістыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі