Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2017, 11:39

Лукашэнка: бягучы год набывае асаблівую значнасць у выкананні задач пяцігодкі

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бягучы год набывае асаблівую значнасць у выкананні задач пяцігодкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што арыенцірам для пераадолення праблем і вываду краіны на новы ўзровень развіцця служаць рашэнні пятага Усебеларускага народнага сходу. "Неабходна навярстаць упушчанае і выйсці на зададзеныя параметры па выніках першых двух гадоў пяцігодкі. Таму гэты год набывае асаблівую значнасць", - заявіў кіраўнік дзяржавы. "Я ўжо гаварыў: іншага такога года не будзе, - дадаў Прэзідэнт. - Не зробім хаця б паўкроку наперад, баюся нават гаварыць, што можа адбыцца".

"Калі мы не зможам знайсці дадатковыя магчымасці для павелічэння паставак беларускай прадукцыі за мяжу, то цяжка будзе падняць нашу эканоміку на новы ўзровень. Таму трэба задзейнічаць усе рычагі для вытворчасці якасных, канкурэнтаздольных тавараў з высокай дабаўленай вартасцю", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Паралельна неабходна ажыццяўляць дыверсіфікацыю экспарту, як бы ні было гэта складана. "Аднак рабіць гэта трэба без урону для нашых пазіцый на традыцыйных рынках, перш за ўсё, у Расійскай Федэрацыі. Дастаткова сказаць аб праграмах па імпартазамяшчэнні, да ўдзелу ў якіх нядаўна ў Санкт-Пецярбургу запрасіў нас і Прэзідэнт Расіі. Гэта ўпершыню прагучала з яго вуснаў. Калі ўвялі санкцыі, Расія зразумела каштоўнасць Беларусі ў тым плане, што беларуская эканоміка можа быць запатрабавана ў Расіі, у тым ліку па імпартазамяшчэнні", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі