Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 ліпеня 2018, 09:00

Лукашэнка: беларусы адкрыты для дружбы з усім светам

13 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Удзел у "Славянскім базары" прадстаўнікоў больш як 40 краін пацвярджае душэўную шчодрасць беларусаў, гасцінных і адкрытых для дружбы з усім светам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 ліпеня на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяперашні форум сабраў у Віцебску прадстаўнікоў больш як сарака краін. Акрамя бліжэйшых суседзяў да нас прыехалі госці з Вялікабрытаніі, Канады, Паўночнай Карэі, Егіпта, Калумбіі і Гвінеі. Што несумненна пацвярджае душэўную шчодрасць беларусаў, гасцінных і адкрытых для дружбы з усім светам, талерантнасць славянскіх народаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у Беларусі рады сустракаць замежных гасцей, прымаць у сваю вялікую фестывальную сям'ю ўсіх, хто едзе з чыстымі думкамі і добрымі намерамі. "І мы шчаслівыя, што з кожным годам такіх людзей становіцца толькі больш, а іх знаёмства з Беларуссю прадаўжаецца таксама ў іншых гарадах і рэгіёнах", - заявіў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што вось ужо трыццаць гадоў Віцебскі амфітэатр упрыгожвае горад, стварае ў ім музычны настрой. "Ён прыняў першыя канцэрты "Славянскага базару", і ўжо не злічыць, колькі песень з таго часу прагучала, колькі зорак тут загарэлася і гледачоў сустрэлася. Але дакладна можна сказаць, што галоўная канцэртная пляцоўка форуму стала для многіх артыстаў родным домам. Месцам, дзе заўсёды ўтульна адчуваюць сябе ўсе - і пастаянныя госці, ужо вядомыя выканаўцы, і дэбютанты", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі