Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 15:06

Лукашэнка: Беларусь выбрала шлях эвалюцыйнага развіцця, а не шокавай тэрапіі

22 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь выбрала шлях эвалюцыйнага развіцця, а не шокавай тэрапіі, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Успамінаючы аб сітуацыі, у якую Беларусь трапіла ў пачатку 90-х гадоў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ствараліся перадумовы, каб краіна апынулася фактычна пад знешнім кіраваннем, былі спробы расцягнуць смачныя кавалкі дзяржуласнасці. "На шчасце, у нашай кране гэтага не адбылося. Мы выбралі свой шлях - не шокавай тэрапіі, а эвалюцыйнага развіцця", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле слоў Прэзідэнта, для аб'ектыўнага аналізу існуючай сітуацыі нельга абмяжоўвацца толькі апошнім годам пяцігодкі, трэба глядзець больш шырока. "У гэтым годзе мы адзначаем 25-годдзе суверэннай Беларусі. Мы павінны ўспомніць увесь шлях станаўлення незалежнасці нашай дзяржавы. Для гэтага не патрэбны ні архівы, ні гісторыкі. Кожны з нас добра памятае і развал 90-х гадоў, і будаўніцтва новай краіны. Мы з вамі творцы і прамыя ўдзельнікі гэтага вялікага гістарычнага працэсу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што крушэнне Савецкага Саюза сапраўды было буйнейшай геапалітычнай катастрофай стагоддзя, і яно стала сапраўднай драмай і для беларускага народа. Накапленні грамадзян былі абясцэнены, старыя ідэалы разбураны. Масавая беднасць стала ўспрымацца як норма. "І ўсё гэта адбывалася на фоне вельмі цяжкага эканамічнага спаду, нестабільных фінансаў, паралічу сацыяльнай сферы. У тыя гады народу Беларусі трэба было адначасова адстаяць суверэнітэт і абсалютна дакладна вызначыць новы курс у будаўніцтве эканомікі і грамадства. Мы ішлі па тонкім лёдзе", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сярод удзельнікаў пятага ўсебеларускага форуму ёсць тыя, хто прысутнічаў на першым Усебеларускім народным сходзе і хто памятае прычыны, якія пабудзілі кіраўніка дзяржавы сабраць яго. "Калі б тады не падтрымка дэлегатаў, якія прыехалі з усіх куткоў краіны... Яны былі адольныя адной марай: трэба ратаваць краіну. Калі б тады не сказалі цвёрдае "не" развалу, нас тут не было б. Вось уся каштоўнасць таго першага Усебеларускага народнага сходу, традыцыі якога мы падтрымліваем і цяпер".

Прэзідэнт нагадаў, што на першым этапе станаўлення суверэннай Беларусі (1995-2005 гады) дзесяць гадоў вялося аднаўленне краіны. "Удумайцеся: 10 гадоў, на працягу якіх іншыя краіны ішлі наперад - развівалі новыя вытворчасці, вынаходзілі новыя тэхналогіі, будавалі аб'екты сацыяльнай сферы, - мы аднаўлялі тое, што было разбурана. Яшчэ больш пагоршылі сітуацыі наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Сукупны ўрон беларускай эканоміцы складае прыкладна $235 млрд, што складала 32 бюджэты БССР 1985 года. Таму адшуквалі дадатковыя рэсурсы на вырашэнне чарнобыльскіх праблем", - адзначыў беларускі лідар.

"Мы не маглі кінуць людзей у бядзе. Наш народ стойка і мужна пераадольваў цяжкасці і нягоды самастойна. І вынік - Беларусь першай на постсавецкай прасторы па асноўных параметрах дасягнула ўзроўню дакрызіснага 1990 года, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Выжылі за кошт працавітасці і адзінства народа, цвёрдасці і сумленнасці нашай палітыкі, выверанага курсу, які мы тады ўзялі".

Другі маштабны этап развіцця беларускай эканомікі - гэта перыяд з 2005 па 2015 год. Галоўны акцэнт быў зроблены на забеспячэнні стабільнасці эканамічнага развіцця. Гэта час сістэмнай мадэрнізацыі ўсіх сектараў эканомікі. "Аднавіўшы тое, што было страчана, мы заняліся ўбудоўваннем эканомікі краіны ў сусветны рынак, даганяючы лідараў, якія пайшлі далёка наперад у вытворчасці і тэхналогіях", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

З 2005 па 2009 год, прадоўжыў беларускі лідар, развіццё адбывалася за кошт апераджальнага росту экспарту - як на расійскі, так і на еўрапейскі рынак. Эканамічны ўздым забяспечваўся дзякуючы пашырэнню маштабаў вытворчасці. Гэты перыяд найбольш актыўнага росту ў замежнай прэсе назвалі "беларускім эканамічным цудам пачатку стагоддзя". Высокія тэмпы эканамічнага росту ў гэты перыяд садзейнічалі вырашэнню многіх сацыяльных задач. "Мы змаглі накіраваць значныя аб'ёмы інвестыцый у сацыяльную сферу і жыллёвае будаўніцтва. Амаль палавіну ўсіх інвестыцый", - прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы.

"Эканоміка Беларусі развівалася хуткімі тэмпамі, нават нягледзячы на сусветны фінансавы крызіс 2008-2009 гадоў. ВУП Беларусі за першыя дзесяць гадоў новага тысячагоддзя павялічыўся амаль у 2 разы, рэальныя грашовыя даходы - больш як у 3 разы. Удалося вырашыць і праблему харчовай бяспекі, многія іншыя значныя пытанні", - сказаў Прэзідэнт.

У Беларусі таксама ёсць неаспрэчныя поспехі ў галіне сацыяльнай палітыкі. "Пацвярджэнне таго - выкананне ўжо ў 2015 годзе вызначаных Дэкларацыяй ААН мэт тысячагоддзя. Па індэксе чалавечага развіцця Беларусь сярод амаль 200 краін сусветнай супольнасці перамясцілася з 68-га месца ў 2000 годзе на 50-е месца ў 2015 годзе. Гэта забяспечыла нам месца ў групе краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця. З 2014 года ўпершыню за 20 гадоў колькасць жыхароў у Беларусі пачала расці. Узроўні нараджальнасці і смяротнасці практычна зраўнаваліся - сціснуты дэмаграфічныя нажніцы. Гэта вынік, да якога мы імкнуліся і якім ганарымся", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі