Поўная версія

Лукашэнка: Беларусь стала прыкладам міралюбнасці, талерантнасці і міжнацыянальнага братэрства

Прэзідэнт 21.04.2017 | 13:21

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь стала прыкладам міралюбнасці, талерантнасці і міжнацыянальнага братэрства. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для ўсіх Беларусь стала прыкладам міралюбнасці, талерантнасці і міжнацыянальнага братэрства. І тут мы павінны выказаць шчырую ўдзячнасць усім рэлігійным канфесіям, прадстаўнікам нацыянальных дыяспар, якія сваёй канструктыўнай, гуманістычнай пазіцыяй кансалідуюць наша грамадства", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Гістарычна склалася так, што Белая Русь стала гасцінным домам, дзе можна азнаёміцца з культурай і звычаямі многіх народаў: тут дружна жывуць беларусы і рускія, украінцы і палякі, яўрэі і татары, эстонцы і літоўцы, узбекі і казахі, прадстаўнікі многіх іншых нацыянальнасцей. "Такая культурная і рэлігійная разнастайнасць не з'яўляецца яблыкам разладу, як у іншых кропках планеты, а служыць узаемнаму ўзбагачэнню. Гэтага ўдаецца дасягнуць дзякуючы ўзважанай, мэтанакіраванай палітыцы дзяржавы, і ў гэтым плане нам зайздросцяць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Такое ўнутранае ўладкаванне краіны разам з яе геаграфічным становішчам і асаблівасцямі гістарычнага развіцця вызначае і знешнюю палітыку Беларусі, сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Вера Глаголева Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Веры Глаголевай
Учора 14:58
Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі да пашырэння адносін з Інданезіяй на прынцыпах дружбы і ўзаемнай выгады
Учора 09:00
Лукашэнка праінспектуе ход уборачнай кампаніі ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі
16 жнівеня, 19:43
Алег Мішчанка назначаны начальнікам сувязі УС - начальнікам упраўлення сувязі Генштаба УС
16 жнівеня, 18:40
Пра жыццё ў космасе і на зямлі - Лукашэнка сустрэўся з касманаўтам Навіцкім
16 жнівеня, 13:41
Ад машынабудавання да карысных выкапняў - Беларусь і Афганістан абмяркоўваюць напрамкі супрацоўніцтва
16 жнівеня, 12:02
У час сустрэчы Беларусь і Афганістан павінны перайсці ад размоў да канкрэтнага супрацоўніцтва - Лукашэнка
16 жнівеня, 11:41
Лукашэнка павіншаваў старшыню ВС Беларусі Валянціна Сукалу з 75-годдзем
16 жнівеня, 09:00
Прадпрыемствам ствараюцца ўмовы для зніжэння затрат на ўтрыманне невыкарыстоўваемай маёмасці
15 жнівеня, 15:04
Поўная версія