Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лістапада 2019, 12:55

Лукашэнка: Беларусь разлічвае на далейшае пашырэнне дыялогу з Княствам Манака

19 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Князя Манака Альбера II з нацыянальным святам Княства Манака. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Спадзяюся на далейшае павышэнне ўзроўню двухбаковых кантактаў у розных галінах, пашырэнне канструктыўнага дыялогу ў мэтах умацавання стабільнасці і бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў Князю Манака пажаданні добрага здароўя і плённай дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі