Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 лютага 2018, 11:42

Лукашэнка: Беларусь ніколі не будзе дружыць з кімсьці супраць Расіі, як і супраць Латвіі

8 лютага, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь ніколі не будзе дружыць з кімсьці супраць Расіі, як і супраць Латвіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Латвіі Марысам Кучынскісам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адчуваю, што дзякуючы гэтаму візіту мы зможам шмат аб чым дамовіцца. І вам не будзе сорамна перад латышамі, і нашаму прэм'еру перад беларусамі. Адзінае толькі прашу помніць, што мы ніколі не будзем дружыць з любой краінай супраць Расіі, як з іншымі краінамі супраць Латвіі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў неабходнасць захавання ў рэгіёне міру і спакою. Хопіць таго, што і так ужо некалькі гадоў не можа вырашыцца канфлікт ва Украіне. "Дай бог, каб гэта не атрымала сваё негатыўнае развіццё. Таму давайце захаваем у гэтым краі, геаграфічным цэнтры Еўропы мір і спакой. У гэтым плане вы можаце на Беларусь разлічваць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі