Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2016, 13:54

Лукашэнка: Беларусь можа стаць для Пакістана інвестыцыйным акном у Еўропу

5 кастрычніка, Ісламабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь можа стаць для Пакістана інвестыцыйным акном у Еўропу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час адкрыцця IV Беларуска-пакістанскага дзелавога і інвестыцыйнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Безумоўна, актывізацыя беларуска-пакістанскага інвестыцыйнага супрацоўніцтва будзе садзейнічаць росту эканомікі як Пакістана, так і Беларусі. І важная роля ў гэтым працэсе павінна належаць бізнесменам і прадпрымальнікам, якія сабраліся ў гэтай зале", - лічыць Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што да гэтага часу краіны не могуць пахваліцца поспехамі ў гэтым напрамку. "Аднак рост вашай эканомікі, павелічэнне яе магчымасцей па замежным укладанні капіталаў ствараюць спрыяльныя перадумовы для таго, каб Беларусь па праву стала для Пакістана інвестыцыйным акном у Еўропу", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт заўважыў, што за апошні год Беларусь і Пакістан абмяняліся чатырма афіцыйнымі візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях. У час кожнага праводзіўся дзелавы і інвестыцыйны форум, што сведчыць аб цвёрдым намеры бакоў развіваць плённыя адносіны паміж дзелавымі коламі дзяржаў.-0-

Беларусь і Пакістан дамовіліся дасягнуць тавараабароту $1 млрд за чатыры гадыБеларусь і Пакістан дамовіліся дасягнуць тавараабароту млрд за чатыры гады
"Мы дамовіліся з прэм'ер-міністрам на працягу чатырох гадоў вывесці наш тавараабарот на ўзровень млрд. Як хочаце дамаўляйцеся паміж сабой, але праз чатыры гады млрд, не менш (больш можна), павінен быць", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да прадстаўнікоў дзелавых колаў абедзвюх краін.

Лукашэнка заклікаў бізнесменаў Пакістана больш шырока выкарыстоўваць прамысловыя магчымасці БеларусіЛукашэнка заклікаў бізнесменаў Пакістана больш шырока выкарыстоўваць прамысловыя магчымасці Беларусі
"Заклікаю пакістанскіх бізнесменаў больш шырока выкарыстоўваць нашы прамысловыя магчымасці ў рэалізацыі разнастайных інфраструктурных праектаў у вашай краін", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка ўпэўнены ў перспектыўнасці інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з ПакістанамЛукашэнка ўпэўнены ў перспектыўнасці інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з Пакістанам
"Звяртаючыся да ўдзельнікаў нашага форуму, я запрашаю пакістанскіх бізнесменаў укладваць інвестыцыі ў выгадныя для вас праекты на тэрыторыі Беларусі. Упэўнены, у такога супрацоўніцтва добрыя перспектывы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі