Поўная версія

Лукашэнка: Беларусь мае намер рэалізаваць усе дамоўленасці з Індыяй на вышэйшым узроўні

Прэзідэнт 13.03.2018 | 11:00
Аляксандр Лукашэнка і Панкадж Саксена
Аляксандр Лукашэнка і Панкадж Саксена

13 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь мае намер рэалізаваць усе дамоўленасці з Індыяй на вышэйшым узроўні. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Беларусі Панкаджам Саксенам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што індыйскі дыпламат адносіцца да ліку тых паслоў, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне двухбаковых адносін. На яго думку, Панкадж Саксена зрабіў шмат для таго, каб зблізіць дзве краіны.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на важнасць абмену візітамі на вышэйшым узроўні, у час якіх удалося дабіцца важных дамоўленасцей, прызначаных пашырыць кантакты паміж Беларуссю і Індыяй.

Аляксандр Лукашэнка сказаў аб зацікаўленасці беларускага боку ў індыйскіх інвестыцыях. "Калі ў вас будзе такое жаданне, а мы вам прапаноўвалі ўжо, мы гатовы прадаставіць магчымасці і неабходныя прэферэнцыі для стварэння ў Беларусі індыйскага тэхналагічнага парка", - падкрэсліў ён.

Таксама Прэзідэнт лічыць важным стварэнне сумесных з Індыяй прадпрыемстваў для вытворчасці тавараў, у тым ліку машына- і сельгасбудавання. "Павінен быць сустрэчны рух", - перакананы кіраўнік дзяржавы.

У прыватнасці, размова ідзе аб тым, каб сумесныя беларуска-індыйскія прадпрыемствы ствараліся як у Індыі, так і ў Беларусі.-0-

Індыя ўдзячна Беларусі за падтрымку ў міжнародных арганізацыях - пасолІндыя ўдзячна Беларусі за падтрымку ў міжнародных арганізацыях - пасол
Дыпламат падкрэсліў, што перыяд яго дыпламатычнай місіі ў Мінску адзначаны важнейшымі для двухбаковых адносін падзеямі. У прыватнасці, гэта візіт Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2017 года ў Індыю.

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Поўная версія