Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 жніўня 2016, 11:55

Лукашэнка: Беларусь і Кітай сталі стратэгічнымі партнёрамі і прадаўжаюць рухацца далей

29 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай сталі стратэгічнымі партнёрамі і прадаўжаюць рухацца далей. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з дэлегацыяй Народнага ўрада правінцыі Хунань (КНР) на чале з мэрам урада цэнтральнага горада Чанша Ху Хэнхуа і прэзідэнтам кампаніі Zoomlion Чжань Чуньсінем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы краіны і народы звязваюць шчырая дружба і плённае супрацоўніцтва ў розных сферах дзейнасці. За 25 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем пройдзены вялікі шлях насустрач адзін аднаму. Паміж намі няма закрытых тэм. Мы сталі стратэгічнымі партнёрамі і прадаўжаем рухацца далей", - заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, вялікую ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць цесныя міжрэгіянальныя сувязі, што пацвярджаецца прыбыццём дэлегацыі з правінцыі Хунань у Беларусь.

"Ваш цяперашні візіт мае асаблівы характар. Ён праходзіць напярэдадні запланаванай на верасень нашай сустрэчы на вышэйшым узроўні са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Гэтыя перагаворы павінны пакласці пачатак якасна новаму этапу кітайска-беларускага партнёрства - рэалізацыі поўнамаштабных інвестыцыйных праектаў. Не сумняваюся, што гэта спрыяльна паўплывае на работу дзелавых колаў правінцыі Хунань і рэгіёнаў Беларусі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Беларусь гарантуе кітайскім кампаніям максімальна спрыяльныя ўмовы - ЛукашэнкаБеларусь гарантуе кітайскім кампаніям максімальна спрыяльныя ўмовы - Лукашэнка
"Ведаю, што ў вас ёсць свае прапановы па пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва. Гатовы іх выслухаць і пры неабходнасці прыняць рашэнне. Давайце іх абмяркуем", - прапанаваў Прэзідэнт.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі