Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 верасня 2017, 12:19

Лукашэнка: Беларусь і ЕБРР аб'ядноўвае агульная мэта - эфектыўнае выкарыстанне дзяржуласнасці

14 верасня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця аб'ядноўвае агульная мэта - эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай уласнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прэзідэнтам ЕБРР Сумам Чакрабарці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы шмат чаму вучымся ў вас, у вас вялікі вопыт. А вы, назапашваючы гэты вопыт, усё ж такі бачыце нейкае рацыянальнае зерне і ў беларускіх падыходах да продажу дзяржаўнай уласнасці. Але мэта ў нас адна - эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай уласнасці, тых актываў, якія мае дзяржава", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што кіраўніцтва ЕБРР ведае падыходы беларускай дзяржавы да працэсаў прыватызацыі. "Мы вельмі дасканала і акуратна падыходзім да продажу дзяржаўных актываў, і тым не менш мы з вамі супрацоўнічаем - з кампаніяй, агенцтвам, якое за эфектыўную прыватызацыю дзяржаўнай уласнасці. Думаю, наша стрыманасць у прыватызацыі дзяржуласнасці і ваша галоўная задача - больш актыўная прыватызацыя - здаецца, такія супярэчлівыя працэсы - у жыцці ўзбагачаюць адзін аднаго", - сказаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі