Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 студзеня 2018, 11:30

Лукашэнка: Беларусь і далей будзе для АБСЕ добрай апорай у цэнтры Еўропы

23 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і далей будзе для АБСЕ добрай апорай у цэнтры Еўропы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кентам Харстэдам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца бяспекі еўрапейскай, рэгіянальнай, вы ведаеце наша стаўленне да многіх рэчаў, тэндэнцый у Еўропе. Вы ведаеце наша стаўленне да пытанняў бяспекі, вайны і міру, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы і далей будзем прытрымлівацца гэтай пазіцыі. І, паверце, для АБСЕ мы будзем добрай апорай тут, у цэнтры Еўропы, і мы будзем рабіць усё, каб у нашым агульным еўрапейскім доме быў мір і парадак".

Паводле слоў Прэзідэнта, неабходна тэрмінова нешта рабіць, каб неяк знізіць негатыўную тэндэнцыю, якая характарызуе напружанасць у Еўропе. "Мы прапанавалі абмеркаваць у якасці варыянта, падысці да нейкага "Хельсінкі-2", каб вядучыя краіны планеты, якія ўваходзяць у АБСЕ, селі за стол перагавораў і абмеркавалі далейшыя дзеянні па зніжэнні напружанасці на еўрапейскім кантыненце", - адзначыў беларускі лідар.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што фармулёўка "Хельсінкі-2" не абавязковая, і новы перагаворны працэс можна сфармуляваць неяк інакш. Аднак ён лічыць, што менавіта "Хельсінкі-2" было б зразумелым працягам ранейшага працэсу.-0-

Лукашэнка - Харстэду: мы гатовы да абмеркавання любых праблем і пытанняўЛукашэнка - Харстэду: мы гатовы да абмеркавання любых праблем і пытанняў
"Умова адна: мы - суверэнная незалежная краіна, і як любая іншая краіна, як і ваша родная Швецыя, мы не можам згадзіцца або дапусціць, каб нас недзе штурхалі ў спіну, пануквалі намі, павучалі нас", - падкрэсліў беларускі лідар.

Харстэд: я вельмі добра стаўлюся да Беларусі і яе народа
Спецпрадстаўнік падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за паспяховае правядзенне ў Мінску летняй сесіі ПА АБСЕ. "Гэта было цудоўнае мерапрыемства з вельмі добрым вынікам для ўсіх нас", - сказаў ён.

Харстэд: Беларусь мае добрыя магчымасці для пашырэння многіх ініцыятыўХарстэд: Беларусь мае добрыя магчымасці для пашырэння многіх ініцыятыў
"Думаю, што Беларусь мае добрыя магчымасці для пашырэння розных ініцыятыў. Што датычыцца "Хельсінкі-2", то тут не без цяжкасцей, таму што ёсць шмат меркаванняў адносна пачатку такога працэсу", - сказаў Кент Харстэд.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі