Поўная версія

Лукашэнка: Беларусь гатова зрабіць усё для Грузіі і дабрабыту яе народа

Прэзідэнт 14.11.2017 | 11:21
Аляксандр Лукашэнка і Давід Катарыя
Аляксандр Лукашэнка і Давід Катарыя

14 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь гатова зрабіць усё для Грузіі і дабрабыту яе народа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грузіі ў Беларусі Давідам Катарыя, які завяршае дыпламатычную місію ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы заўсёды будзьце ўпэўнены: Беларусь усё, што можа, зробіць для Грузіі, каб цудоўны, працавіты грузінскі народ заўсёды адчуваў сябе добра і яго дабрабыт рос", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ў апошнія гады краіны знайшлі магчымасці для развіцця эканамічнага супрацоўніцтва, узаемны тавараабарот шматразова павялічыўся. Пры гэтым Беларусь пастаўляе ў Грузію вялікі спектр тавараў. "Мы пастаўляем вам прадукцыю машынабудавання. І будзем пастаўляць, калі вас будзе цікавіць нешта. Мы гатовы асвойваць у вас нашы тэхналогіі пад нашу тэхніку - і ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловасці", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка і Давід Катарыя

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што бульбу беларускіх сартоў вырошчвае і Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі, які спачатку не верыў у добры ўраджай. "Навучылі - атрымалася. І гэта вельмі добрыя зрухі, мы цяпер яшчэ больш насення бульбы пастаўляем. Усё ж такі яна ў нас другі хлеб, не апошні будзе і ў Грузіі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

У студзені-верасні 2017 года тавараабарот паміж Беларуссю і Грузіяй дасягнуў $72,6 млн, тэмп росту склаў 121,5 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. Аснову беларускага экспарту склалі чыгуначныя і трамвайныя вагоны, грузавікі, малако і вяршкі згушчаныя, комплексныя ніці, лякарства, сметанковае масла.

ААТ "МАЗ", ААТ "Белкамунмаш", кампанія "Штадлер Мінск" вядуць перагаворы аб пастаўках пасажырскай тэхнікі для гарадоў Грузіі, ААТ "Магатэкс" і ААТ "Стужка" - тканін і матэрыялаў для пашыву форменнага адзення для грузінскіх праваахоўных органаў, ТАА "Пажмаш" і ААТ "МАЗ" - пажарнай тэхнікі для МУС Грузіі.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Зайцаў назначаны начальнікам факультэта Генштаба УС - намеснікам начальніка Ваеннай акадэміі Беларусі
Учора 18:04
Мікалай Корбут узгоднены на пасаду намесніка дзяржсакратара - члена Пасткама Саюзнай дзяржавы
Учора 12:46
Лукашэнка: Беларусь і далей будзе для АБСЕ добрай апорай у цэнтры Еўропы
Учора 11:30
Аляксандр Лукашэнка і Кент Харстэд Лукашэнка - Харстэду: мы гатовы да абмеркавання любых праблем і пытанняў
Учора 11:21
Лукашэнка паставіў задачы па ўдасканаленні сістэмы пагранічнай бяспекі Беларусі
22 студзеня, 14:00
Лукашэнка зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржграніцы ў 2018 годзе
22 студзеня, 12:00
Лукашэнка: Беларусь з'яўляецца востравам бяспекі на Еўразійскім кантыненце
22 студзеня, 11:46
Прэзідэнт Беларусі: дасягнуць тавараабароту з Пакістанам у памеры $1 млрд можна нават без напружання
22 студзеня, 10:57
Лукашэнка павіншаваў Домрачаву з перамогай у мас-старце ў Антхольцы
22 студзеня, 09:00
Поўная версія