Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 студзеня 2018, 11:59

Лукашэнка: Беларусь гатова ўнесці любы ўклад у забеспячэнне бяспекі Еўрапейскага кантынента

30 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь гатова ўнесці любы ўклад у забеспячэнне бяспекі Еўрапейскага кантынента. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша краіна знаходзіцца ў самым сэрцы, у самым цэнтры Еўропы. Гэтым усё сказана. Вы можаце на нас разлічваць. Мы заўсёды будзем прыхільныя да добрасуседства і гатовы ўнесці любы ўклад у забеспячэнне бяспекі Еўрапейскага кантынента. Гэта вельмі актуальна сёння", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь таксама вельмі зацікаўлена ў пашырэнні эканамічных сувязей з ЕС. "Гэта другое аб'яднанне ў эканоміцы для Беларусі. ЕС знаходзіцца на другім месцы ў гандлі", - адзначыў ён.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў за прагрэс, які адбыўся ў працэсе перагавораў аб уступленні Беларусі ў СГА, за падтрымку пры арганізацыі і правядзенні форумаў у Вене і Люксембургу, дзе абмяркоўваліся перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС. "Вы вельмі шмат зрабілі для правядзення гэтых мерапрыемстваў. Гэта добры ўклад у супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі