Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 студзеня 2017, 13:09

Лукашэнка: Беларусь гатова ўдзельнічаць у праектах развіцця прамысловасці і інфраструктуры Судана

17 студзеня, Хартум /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь гатова ўдзельнічаць у праектах развіцця прамысловасці і інфраструктуры Судана. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ужо ёсць надзейныя партнёры для экспарту сельскагаспадарчай і грузавой тэхнікі. Знойдзены агульныя інтарэсы ў аграрнай і абароннай сферах. Разам з тым яшчэ шмат што трэба будзе зрабіць. Наша задача - замацаваць высокі ўзровень палітычнага даверу эканамічнымі вынікамі. Як вы правільна сказалі, пара нам пад палітычнае супрацоўніцтва падводзіць эканамічную базу", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, беларускі бок разгледзіць любыя варыянты ўдзелу ў праектах развіцця прамысловасці і інфраструктуры Судана. У прыватнасці, ёсць магчымасць пастаўляць кар'ерныя самазвалы, дарожна-будаўнічую, камунальную і пагрузачную тэхніку, розныя мадыфікацыі трактароў, грузавікоў і аўтобусаў, тэхналагічнае прамысловае абсталяванне, электратэхнічную і оптыка-электронную прадукцыю. Пры гэтым прапануюцца розныя варыянты экспартнага крэдытавання.

"Беларусь зацікаўлена ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў па выпуску сельскагаспадарчай і грузавой аўтатэхнікі на базе суданскіх заводаў. Першапраходцам гэтага напрамку мог бы стаць праект па зборцы трактароў. Аднак ён будзе канкурэнтным адносна схемы простага імпарту толькі пры падтрымцы кіраўніцтва Судана", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь валодае рашэннямі і тэхналогіямі, якія могуць павысіць харчовую бяспеку Судана, умацаваць патэнцыял гэтай краіны ў раслінаводстве, жывёлагадоўлі, ірыгацыі і малочнатаварнай вытворчасці.

"Заслугоўвае ўвагі беларускі вопыт міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі кадраў, навукі і тэхналогій, медыцыны і фармацэўтыкі. Формы работы тут могуць быць самымі разнастайнымі. Аж да рэалізацыі сумесных праектаў на суданскай зямлі для ўмацавання сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу вашай дзяржавы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што пры высокай якасці беларускіх навукова-тэхнічных распрацовак, паслуг і тавараў яны больш даступныя, чым многія аналагі з іншых краін.

Прэзідэнт таксама лічыць перспектыўным магчымае ўзаемадзеянне ў сферах геолагаразведкі і эфектыўнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. "Тут размова ідзе не толькі аб здабычы нафты і газу, але і аб даволі новых і актуальных для Афрыкі напрамках. Такіх як бурэнне артэзіянскіх свідравін і выкарыстанне найноўшых тэхналогій ачысткі вады", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ва ўмовах істотнага дысбалансу паміж экспартам і імпартам ён прапанаваў прадметна прапрацаваць пытанні наладжвання паставак у Беларусь тавараў з Судана.

"Хоць нас і раздзяляе пэўная адлегласць, гэта не стане перашкодай для ўмацавання сувязей паміж нашымі дзяржавамі", - упэўнены беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі