Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 верасня 2019, 11:16

Лукашэнка: Беларусь гатова прыняць Суперкубак УЕФА

19 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь гатова прыняць спаборніцтвы любога ўзроўню, у тым ліку Суперкубак УЕФА. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) Аляксандэрам Чаферынам, які ўпершыню наведвае Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што цяпер абмяркоўваецца пытанне правядзення Суперкубка УЕФА, і калі Мінск будзе вызначаны месцам яго арганізацыі, то краіна зробіць усё магчымае, каб мерапрыемства прайшло на самым высокім узроўні. "Мы зробім гэта не горш, чым лепшыя сталіцы нашага кантынента", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за тую дапамогу, якую УЕФА аказваў і аказвае самаму масаваму і папулярнаму віду спорту ў Беларусі - футболу. "Мы спадзяёмся, што з выбраннем вас кіраўніком саюза нашы адносіны, кантакты значна павялічацца і ў нас будзе поўнае ўзаемаразуменне па ўсіх пытаннях. Хоць не магу паскардзіцца і наракаць на мінулыя часы, што ў нас былі нейкія праблемы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"УЕФА заўсёды адгукаўся на нашы просьбы і заўсёды дапамагаў нам, асабліва дзіцячаму спорту, і ніколі мы не чулі з боку саюза нейкага папроку ў наш адрас, што мы не мэтавым чынам выкарыстоўвалі грошы, што мы не дапамагалі дзецям, не дапамагалі футболу", - прадоўжыў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што так будзе і ў далейшым.

Разам з гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу: "Вы нас ніколі не балавалі вялікімі футбольнымі мерапрыемствамі. Таму калі Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый у гэтым напрамку будзе думаць, ведайце, што мы гатовы прыняць любыя спаборніцтвы, на любым узроўні, што датычыцца нашага кантынента".

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што яму прыемна сустракацца з Аляксандэрам Чаферынам, які прадстаўляе яго любімы від спорту.

Славенскі футбольны функцыянер Аляксандэр Чаферын быў выбраны прэзідэнтам УЕФА ў 2016 годзе, а затым у лютым 2019-га быў перавыбраны на новы чатырохгадовы тэрмін. Адным з галоўных пунктаў у яго прэзідэнцкай праграме з'яўляецца актыўнае інвесціраванне ў развіццё масавага і жаночага футбола.

УЕФА застанаваны ў 1954 годзе і ўяўляе сабой кіруючую футбольную арганізацыю на еўрапейскім кантыненце, адну з шасці канфедэрацый Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА). Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый аб'ядноўвае 55 еўрапейскіх федэрацый. Яго штаб-кватэра размешчана ў швейцарскім горадзе Ньён.

Супрацоўніцтва Беларусі з УЕФА ажыццяўляецца праз асацыяцыю "Беларуская федэрацыя футбола" (АБФФ), якая з'яўляецца членам саюза з 1993 года.

У Мінску ў 2019 годзе ўпершыню ў гісторыі беларускага футбола прайшла канферэнцыя УЕФА па масавым футболе, у якой прынялі ўдзел каля 200 чалавек з 55 краін Еўропы.

Дэкларацыя аб зацікаўленасці ў правядзенні Суперкубка УЕФА 2022 або 2023 гадоў была пададзена ва УЕФА Беларускай федэрацыяй футбола 20 чэрвеня 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі