Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 верасня 2017, 13:59

Лукашэнка: Беларусь гатова прадаставіць для індыйскіх інвестараў самыя выгадныя і льготныя ўмовы

12 верасня, Нью-Дэлі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь гатова прадаставіць для індыйскіх інвестараў самыя выгадныя і льготныя ўмовы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння па выніках афіцыйных перагавораў з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы прадаставіць вам самыя выгадныя і льготныя ўмовы функцыянавання вашага бізнесу ў выпадку інвесціравання ў Беларусь. Такі вопыт з іншымі краінамі ў нас ёсць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што пра сур'ёзнасць намераў бакоў сведчыць падрыхтоўка дагавора аб інвестыцыях. Ён таксама паабяцаў усялякую падтрымку ў пытанні хутчэйшага заключэння пагаднення аб свабодным гандлі паміж дзяржавамі - членамі ЕАЭС і Індыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі