Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 снежня 2017, 12:27

Лукашэнка: Беларусь дастойна канкурыруе на сусветным рынку ваенных тэхналогій

13 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь дастойна канкурыруе на сусветным рынку ваенных тэхналогій. Упэўненасць у гэтым выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння на ІІ З'ездзе вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што размова ідзе аб галінах радыёлакацыі, ракетных сістэм, беспілотных лятальных апаратаў і аўтаматызаваных комплексаў. "Вырабляемыя найноўшыя ўзоры ўзбраенняў здольны эфектыўна процістаяць высокаінтэлектуальнай зброі ХХІ стагоддзя", - перакананы ён.

Далёка за межамі Беларусі вядомы распрацоўкі беларускіх вучоных у галіне плазменных тэхналогій, аптычных і лазерных прыбораў, новых матэрыялаў з асаблівымі ўласцівасцямі, радыёэлектронікі, інфарматыкі, функцыянальных прадуктаў сілкавання.

Прэзідэнт адзначыў важнасць таго, што Беларусь актыўна ўзаемадзейнічае са многімі арганізацыямі і краінамі ў рамках міжнародных навуковых праграм і праектаў, у тым ліку з Расіяй, Кітаем, Індыяй, Турцыяй, Францыяй і іншымі.

Літаральна два тыдні таму ў час візіту ў Беларусь Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева падпісаны шэраг двухбаковых дагавораў аб доўгатэрміновым навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і кааперацыі ў самых розных галінах народнай гаспадаркі.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, рэзультатыўнасць беларускай навукі адлюстроўваюць паказчыкі міжнародных рэйтынгаў. Так, па індэксе ведаў Беларусь займае 45-е месца сярод амаль 200 краін, палепшыўшы гэты паказчык за апошнія пяць гадоў на 14 пунктаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі