Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 сакавіка 2017, 09:09

Лукашэнка: Беларусь даражыць традыцыйна дружалюбнымі адносінамі з Пакістанам

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуна Хусэйна і прэм'ер-міністра гэтай краіны Наваза Шарыфа з нацыянальным святам - Днём Пакістана. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусь даражыць традыцыйна дружалюбнымі адносінамі з Пакістанам, якія заснаваны на прынцыпах узаемнай павагі і даверу. Упэўнены, што беларуска-пакістанскі дыялог будзе і далей умацоўвацца", - гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі Мамнуну Хусэйну.

У віншавальным пасланні Навазу Шарыфу кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы сумесным намаганням беларуска-пакістанскія адносіны плённа развіваюцца і служаць трывалым фундаментам для росту дабрабыту народаў абедзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі