Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 кастрычніка 2017, 09:01

Лукашэнка: Беларусь бачыць у Іспаніі перспектыўнага партнёра

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іспаніі Філіпа VI і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Іспанскай нацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мне прыемна адзначыць актывізацыю беларуска-іспанскага супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў. Беларусь бачыць у вашай краіне перспектыўнага партнёра і разлічвае на прадаўжэнне адкрытага дыялогу, які, безумоўна, будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню дружалюбных сувязей паміж нашымі дзяржавамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Філіпу VI моцнага здароўя і поспехаў у справах, а ўсяму іспанскаму народу - міру, спакою і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі