Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2018, 10:49

Лукашэнка азнаёміцца з сучаснымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі беларускай вытворчасці

5 кастрычніка, Івацэвіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на палігоне ў Івацэвіцкім раёне азнаёміцца з магчымасцямі сучасных узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі айчыннай вытворчасці, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы даложаць аб баявых магчымасцях і асноўных тактыка-тэхнічных характарыстыках прадстаўленых узораў. Адбудзецца таксама практычны паказ баявых магчымасцей узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Ён будзе ўключаць 4 эпізоды з баявым прымяненнем беспілотных лятальных апаратаў, авіяцыі, агнявых комплексаў, бранятэхнікі і процітанкавых ракетных комплексаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі