Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 жніўня 2018, 11:29

Лукашэнка азнаёміцца з развіццём вытворчага комплексу Аршанскага раёна

13 жніўня, Орша /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Аршанскі раён Віцебскай вобласці, паведамляе БЕЛТА.

Плануецца, што асноўная ўвага кіраўніка дзяржавы будзе ўдзелена развіццю вытворчай сферы, у тым ліку рабоце праблемных прадпрыемстваў. Размова таксама пойдзе аб размеркаванні вытворчых сіл, структуры і развіцці галін Віцебскай вобласці.

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, наведае Аршанскі інструментальны завод, азнаёміцца з фінансава-эканамічным станам і перспектывамі прадпрыемства, прымаемымі мерамі па яго вывядзенні на ўстойлівую і эфектыўную работу. Чакаецца, што кіраўнік дзяржавы наведае і іншыя прадпрыемствы раёна.

Прамысловасць Аршанскага раёна прадстаўлена 31 прадпрыемствам, у іх ліку Аршанскі льнокамбінат, ЗАТ "Экамол Агра", станказавод "Чырвоны барацьбіт", заводы "Легмаш", "Свiтанак", ААТ "Тэхніка сувязі", Аршанскі авіярамонтны завод. У аграпрамысловы комплекс раёна ўваходзяць 15 сельгасарганізацый.

Пра свае планы пабываць з рабочай паездкай у Аршанскім раёне Аляксандр Лукашэнка расказаў яшчэ 7 жніўня на нарадзе з членамі ўрада і кіраўніцтвам рэгіёнаў. Прэзідэнт звярнуў увагу, што яго наведванне стане "лакмусавай паперкай у рабоце ўрада".

"Мне вельмі не хацелася б публічна мець непрыемную размову з міністрамі і прэм'ер-міністрам у Оршы. Там павінна быць зроблена тое, што я даручаў, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Задачы пастаўлены, дакументы падпісаны, усё на кантролі. Будзем глядзець ад культуры і спорту да вытворчасці, я ўжо не кажу пра сацыяльны статус гэтага горада, сацыяльную прывабнасць і яго знешні выгляд".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі