Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 кастрычніка 2018, 10:33

Лукашэнка азнаёміцца з развіццём Гродна і сустрэнецца са студэнтамі ВНУ

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Гродзенскую вобласць, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што кіраўнік дзяржавы спачатку наведае агратурыстычны комплекс "Гарадзенскi маёнтак "Каробчыцы", азнаёміцца з яго інфраструктурай. Прэзідэнту даложаць аб перспектывах сацыяльна-эканамічнага, горадабудаўнічага развіцця Гродна.

Затым Аляксандр Лукашэнка наведае спартыўны комплекс "Пышкі", дзе азнаёміцца з арганізацыяй работы крытай лядовай пляцоўкі дзяржаўнай установы "Хакейны клуб "Нёман" і крытага футбольнага манежа спартыўнай установы "Гродзенскі футбольны клуб "Нёман". Гэтыя аб'екты пабудаваны па прынцыпе паветраапорнай канструкцыі.

У абласным цэнтры Прэзідэнт таксама наведае Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Ён азнаёміцца з дасягненнямі і перспектывамі развіцця ўніверсітэта, навуковымі даследаваннямі і прыкладнымі распрацоўкамі студэнтаў.

Запланавана таксама сустрэча кіраўніка дзяржавы з адоранай і таленавітай моладдзю з ліку студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі