Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 красавіка 2024, 11:15

Лукашэнка: асноўную рэальную рызыку для Беларусі стварае гарачая кропка ва Украіне

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вашынгтон робіць усё, каб уцягнуць ва ўкраінскі канфлікт Беларусь. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, старшыня VII Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 красавіка на пасяджэнні VII УНС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў: аб тым, што ваенна-палітычная сітуацыя ў рэгіёне, ды і свеце ў цэлым ацэньваецца палітыкамі і экспертамі як крызісная з перадумовамі пераходу ў фазу глабальнага канфлікту, дэлегаты не раз чулі. У першы дзень пасяджэння, 24 красавіка, Прэзідэнт падрабязна спыніўся на прычынах новага вітка процістаяння паміж Захадам і Усходам.
"Сёння пагаворым аб тым, якімі сіламі і сродкамі нагнятаюцца пагрозы нашай нацыянальнай бяспецы. Асноўную рэальную рызыку стварае гарачая кропка ў рэгіёне - вядома ж, Украіна. Вашынгтон робіць усё, каб уцягнуць у канфлікт нашу краіну. Запусціць механізм уцягвання астатніх дзяржаў, гэта значыць аслабіць і Заходне-, і Усходнееўрапейскі рэгіёны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Характарызуючы абстаноўку на фронце, кіраўнік дзяржавы нагадаў аб цяжкіх баях і гібелі людзей, дэфіцыце боепрыпасаў і ваеннаслужачых ва ўкраінскай арміі. У той жа час ён адзначыў удары беспілотнікамі па расійскай інфраструктуры, фінансавую і ваенную дапамогу з боку ЗША. "Не даць гэтыя грошы - упусціць магчымасць аслабіць нас і Расію, - сказаў Прэзідэнт. - Выдзяленне Злучанымі Штатамі Амерыкі $60 млрд на вайну - гэта найважнейшы фактар эскалацыі канфлікту ва Украіне. І вельмі небяспечна, што былі выдзелены ракеты далёкага дзеяння".

З іншага боку, дадаў кіраўнік дзяржавы, расійскае войска аснашчана новай зброяй і мае вялікія рэзервы ў кожнай брыгадзе. Ваенныя Расіі рухаюцца наперад, праўда, гэты рух вельмі марудны, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. "Утварыўся нейкі цугцванг - ні яны, украінцы, ні расіяне..." - адзначыў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі